19 красавiка 2024, Пятніца, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія падпісала дазвол на экстрадыцыю Асанжа ў ЗША

10
Вялікая Брытанія падпісала дазвол на экстрадыцыю Асанжа ў ЗША
ДЖУЛІЯН АСАНЖ
ФОТА: GETTY IMAGES

Заснавальніку Wikileaks можа пагражаць да 175 гадоў турмы.

Кіраўнік МУС Вялікай Брытаніі Саджыд Джавід падпісаў дазвол на выдачу ЗША заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа, паведамляе «Новое время».

Аб гэтым кіраўнік МУС заявіў у эфіры радыё ВВС у чацвер, 13 чэрвеня.

«Я хачу бачыць, як вяршыцца правасуддзе, у нас ёсць законны запыт наконт экстрадыцыі. Але канчатковую пастанову ўсё адно павінен прыняць суд», - цытуе Джавіда The Guardian.

Чакаецца, што пасяджэнне суда ў пытанні экстрадыцыі адбудзецца ў пятніцу, 14 чэрвеня.

Раней адпаведны запыт аб выдачы Асанжа Лондану накіравалі афіцыйныя ўлады ЗША.

У ЗША Асанжу акрамя артыкула аб шпіянажы, выстаўленыя дадатковыя 16 абвінавачванняў - яму можа пагражаць да 175 гадоў турмы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках