20 красавiка 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два райвыканкамы прызналі вінаватымі ў неабгрунтаваным прызыве ў войска

15
Два райвыканкамы прызналі вінаватымі ў неабгрунтаваным прызыве ў войска
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

З іх будзе спагнаная шкода.

Талачынскі і Віцебскі райвыканкамы сталі адказчыкамі ў судовых працэсах аб неабгрунтаваным прызыве на тэрміновую службу ў войска. Эканамічны суд Віцебскай вобласці пастанавіў спагнаць з мясцовых уладаў больш за 3 тысячы рублёў за прычыненую шкоду, паведамляе «Еўрарадыё».

З пазовамі ў суд звярнуліся воінскія часткі, якія знаходзяцца ў Менскай вобласці. У абодвух выпадках туды прыбылі навабранцы з Талачынскага і Віцебскага раёна, якія ў час праходжання службы падалі скаргі на стан здароўя. Пасля абследавання камісія прызнала іх непрыдатнымі для службы ў войску, і маладзёнаў звольнілі ў запас у сувязі з хваробай.

Згодна з заключэннем Цэнтральнай вайскова-ўрачэбнай камісіі Узброеных Сіл, прычынай неабгрунтаванага прызыву на тэрміновую службу стала невыкананне пэўных методык абследавання. У адным выпадку гэта дапусціў лекар-стаматолаг, які аглядаў прызыўніка, а затым ягоныя калегі павярхоўна вывучылі медыцынскую дакументацыю і не прынялі да ўвагі звесткі пра стан здароўя хлопца. У другім выпадку памылку зрабілі лекары-хірургі.

Сума шкоды, устаноўленая судом, уключае выдаткі на выплату грашовага ўтрымання, забеспячэнне рэчавай маёмасцю і харчаваннем прызыўнікоў. Пастановы суда не абскарджваліся і ўвайшлі ў законнае дзеянне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках