20 красавiка 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Феактыстаў падпісаў кантракт з менскім «Дынама»

1
Мікіта Феактыстаў падпісаў кантракт з менскім «Дынама»
МІКІТА ФЕАКТЫСТАЎ

Апошнія два сезоны хакеіст гуляў за расейскія «Рубін» і «Адмірал».

28-гадовы нападнік Мікіта Феактыстаў падпісаў аднагадовы двухбаковы кантракт са сталічным «Дынама». Пра гэта паведамляе hcdinamo.by.

Мікіта нарадзіўся ў Гародні. Прафесійную кар'еру пачаў у другой камандзе «Нёмана». Затым адправіўся за акіян і выступаў за клуб Albert Lea Thunder з NAHL. У 47 матчах беларус набраў 32 (14+18) балы і зарабіў 99 хвілін штрафу.

Праз год Мікіта вярнуўся ў Гародню і дэбютаваў за галоўную каманду экстралігі. Далей у кар'еры Феактыстава былі «Мінскія зубры» (53 матчы, 52 балы, 76 хвілін штрафу) і СКА-1946 (МХЛ), краснаярскі «Сокал» (ВХЛ), а таксама «Дынама-Маладзечна». У складзе беларускага клуба форвард затрымаўся на тры сезоны, прычым, апошні год стаўся самым выніковым (46 балаў у 41 матчы рэгулярнага чэмпіянату).

А апошнія два сезоны Феактыстаў гуляў у Расеі: за цюменскі «Рубін» (ВХЛ) і «Адмірал». У мінулым чэмпіянаце КХЛ нападнік правёў 34 матчы і набраў 6 (3+3) балаў пры паказчыку карыснасці «-3» і 12 хвілінах штрафу. Адну з шайбаў Феактыстаў закінуў на «Мінск-Арэне».

Гэтай вясной беларус дэбютаваў за нацыянальную каманду і ў немалой ступені паспрыяў вяртанню каманды ў наймацнейшы дывізіён. На рахунку Феактыстава тры шайбы: у браму Літвы, Вугоршчыны і Казахстана. Прычым, менавіта Мікіта зраўняў лік у матчы з гаспадарамі турніру, - піша прэс-служба «зуброў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках