28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Дзікія жывёлы ў Чарнобыльскай зоне

8
Фотафакт: Дзікія жывёлы ў Чарнобыльскай зоне

У Чарнобылі з'явіліся ўнікальныя віды жывёл і птушак.

Украінскія навукоўцы кажуць, што ў Чарнобыльскай зоне праз адсутнасць людзей аднаўляецца дзікая прырода і з'явіліся ўнікальныя для краіны віды жывёл, паведамляе ВВС.

Біёлаг Сяргей Гашчак з Чарнобыльскага цэнтра праблем ядзернай бяспекі, радыеактыўных адходаў і радыеэкалогіі даўно даследуе экалогію зоны і з дапамогай фотапастак фіксуе мясцовую біяразнастайнасць.

МЯДЗВЕДЗІ ЧАСТА ТРАПЛЯЛІСЯ НА АБ'ЕКТЫЎ ФОТАПАСТАК

Гашчак працуе ў зоне з 1990 года.

Ён кажа, што нягледзячы на радыяцыю, адсутнасць людзей у зоне робіць сваю справу: там з'яўляюцца ўнікальныя віды жывёл і птушак.

ЖЫВЁЛЫ І СЛЯДЫ ПРЫСУТНАСЦІ ЛЮДЗЕЙ
ЗУБРЫ ПРЫЙШЛІ Ў ЧАРНОБЫЛЬСКУЮ ЗОНУ З БЕЛАРУСI
МАЛАДЫЯ АЛЕНІ

Расце колькасць ласёў, аленяў, ваўкоў, рысяў, коней Пржэвальскага, ёсць бурыя мядзведзі і нават з'явіліся зубры.

ВАЎКІ - АДНЫ З ГАСПАДАРОЎ ЗОНЫ

Некалькі гадоў назад навукоўцы атрымалі фотадоказы, што на тэрыторыі зоны ёсць зубры, якія маглі прыйсці туды з тэрыторыі Беларусі.

Як распавядае навуковец, у Чарнобыльскай зоне ўжо палююць цэлыя зграі ваўкоў, якіх складана зафатаграфаваць у дзікай прыродзе.

САМКА ГЛУШЦА

Навукоўцы здолелі зафіксаваць трохдзённае паляванне і барацьбу ваўкоў з велізарным дарослым аленем.

ГРУПАВОЕ ПАЛЯВАННЕ НА АЛЕНЯЎ ДОЎЖЫЛАСЯ АЖНО ТРЫ ДНІ

Рэдкія чорныя буслы, якія не занадта любяць чалавечы шум, пачалі засяляць зону адчужэння і часта трапляюць у аб'ектывы фотапастак.

ЧОРНЫЯ БУСЛЫ ЛЮБЯЦЬ СЯЛІЦЦА ДАЛЕЙ АД ЛЮДЗЕЙ
ВЕЛІЧНЫЯ АЛЕНІ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЗОНЫ
ЛОСЬ ПЕРАД СКІДВАННЕМ РАГОЎ
ЧАРНОБЫЛЬСКІ ЦЕЦЯРУК

Агулам Сяргей Гашчак бачыць будучыню зоны як унікальнага прыроднага запаведніка дзікай прыроды.

Пасля велізарнага сусветнага поспеху серыяла ад HBO пра Чарнобыль, экспэрты ўжо кажуць пра рост плыні турыстаў у Чарнобыльскую зону.

Яны змогуць убачыць там не толькі прывід загінулага горада, але і ўнікальную прыроду Палесся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках