28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы прызямліўся першы серыйны электрасамалёт

4
У Польшчы прызямліўся першы серыйны электрасамалёт

Pipistrel Alpha Electro - гэта першы ў свеце ўльтралёгкі самалёт серыйнай вытворчасці з электрарухавікамі.

«Раніцай, 12 чэрвеня на аэрадроме Варшава-Бабіцэ ў раёне Бемова ўпершыню ў гісторыі прызямліўся электрычны самалёт серыйнай вытворчасці. Pipistrel Alpha Electro пабудаваны ў Славеніі, а ў польскую сталіцу прыляцеў з Уроцлава, наведаўшы па шляху Глівіцэ і Чэнстахову. Пагодныя ўмовы былі выдатныя, палёт прайшоў гладка», - паведамляе Актавія Кромер, карэспандэнтка выдання Gazeta Wyborcza ў артыкуле «Pipistrel, гэта значыць, будучыня», паведамляе «Радыё Польшча».

Палёт арганізавала энэргетычная фірма Fortum, якая з'яўляецца аператарам глабальнай сеткі сілкавання электрамабіляў, а ў Польшчы пастаўляе электрычнасць і цяпло жыхарам Ніжняй і Верхняй Сілезіі.

Са слоў прэс-сакратара фірмы Fortum Яцэка Лаўрэцкага, «такога палёту яшчэ ніхто дагэтуль не здзейсніў». Варшава павінна была стаць фінішным прыпынкам, але арганізатары наважылі падоўжыць паветранае падарожжа да Гданьска.

Двухмесны Pipistrel Alpha Electro - гэта першы ў свеце ўльтралёгкі самалёт серыйнай вытворчасці (яго вага ўсяго 472,5 кг) з электрарухавікамі. Іх зарадка ў аэрапорце займае адну гадзіну, у іх менш рухомых элементаў, таму ў адрозненні ад паліўных рухавікоў яны радзей выходзяць з ладу», - канстатуе Актавія Кромер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках