19 красавiка 2024, Пятніца, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Берасця аб прыпыненні завода АКБ: Мы будзем даціскаць іх

4
Жыхар Берасця аб прыпыненні завода АКБ: Мы будзем даціскаць іх
ФОТА: Мілана Харытонава/«БЕЛСАТ»

Праціўнікаў акумулятарнага завода задаволіць толькі поўнае закрыццё завода.

У пятніцу 14 чэрвеня старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс падпісаў загад аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода, супраць якога ўжо больш за год пратэстуюць мясцовыя жыхары.

«Эфект зваротны»: У Берасці на акцыю пратэсту выйшла рэкордная колькасць людзей

Гэта пастанова выглядае, як першая спроба мясцовых уладаў прыслухацца да меркавання людзей. Але напраўду не ўсё так проста.

- Гэта прамежкавая перамога, але яшчэ не канчатковая, - заявіў у экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» берасцейскі актывіст Дзмітрый Бекалюк. - Мы будзем даціскаць іх. Цяпер чакаем афіцыйнага пацверджання. Нам праз тэлефон ужо пацвердзілі інфармацыю пра забруджванне зямель свінцом: фонавая канцэнтрацыя павысілася ўтрая, у параўнанні з тым, што было да пачатку пусканаладачных работ.

Са словаў жыхара Берасця, проба глебы паказала, што фон складае 16-17 міліграм, а пры першапачатковым замеры гэты паказчык быў дзесьці 4-5 міліграм. Такім чынам, за два месяцы ўзровень забруджвання ўдвая перавысіў норму.

- Гэта вельмі ўсё сур'ёзна, - кажа суразмоўца.

Берасцеец мяркуе, што пастанова ўладаў можа быць звязаная з гэтымі фактамі.

- Яны ўбачылі вынікі замераў. І яны ўсё выдатна разумеюць, што людзі таксама бачаць гэтыя дакументы і ведаюць, што адбываецца фактычнае забруджванне. Каб супакоіць грамадскасць, улада ідзе на такія крокі. Але гэта пакуль яшчэ не перамога, - папярэджвае ён.

Дзмітрый Бекалюк спадзяецца, што цягам гэтага тыдня грамадскасць зможа «даціснуць пытанне».

- Калі ўлада сапраўды настроеная сур'ёзна, то гэта адбудзецца... А калі не, яна саступіць, каб дазволіць далейшае будаўніцтва завода пасля правядзення Еўрапейскіх гульняў.

Якога выніку мы чакаем, пры якім людзі будуць задаволеныя? Закрыццё цалкам завода. Без варыянтаў. Усё, што адбываецца сёння, стала магчымым толькі дзякуючы актыўнай пазіцыі людзей. Калі б людзі не выходзілі на плошчу і не дзяжурылі каля завода, нічога б не было. Я ганаруся, што жыву ў горадзе Берасці, дзе такія адукаваныя і самаадданыя людзі, - падкрэслівае суразмоўца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках