25 красавiка 2024, Чацвер, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт узначаліў менскае «Дынама», Міхаіл Грабоўскі - асістэнт

7
Крэйг Вудкрафт узначаліў менскае «Дынама», Міхаіл Грабоўскі - асістэнт
Крэйг Вудкрафт

У «зуброў» абнавіўся трэнерскі штаб.

Канадскі спецыяліст Крэйг Вудкрафт прызначаны галоўным трэнерам менскага «Дынама». Асіставаць 49-гадоваму адмыслоўцу будзе былы форвард «Манрэаля», «Таронта», «Вашынгтона», «Айлендэрс» і «Вегаса» Міхаіл Грабоўскі, паведамляе pressball.by.

Пра новы трэнерскі штаб абвясціў афіцыйны сайт «зуброў».

Раней Вудкрафт ужо ўзначальваў «зуброў» у найбольш паспяховым для каманды сезоне-2016/17. Тады «Дынама» заняло 9-е месца пасля «рэгуляркі» і плэй-оф.

Затым Вудкрафт узначаліў «Сервет», які пакінуў пасля заканчэння чэмпіянату-2017/18. Паралельна ён працаваў у штабе нацыянальнай каманды Канады, з якой здабыў Кубак Шпенглера і бронзу Алімпіяды-2018 у Паўднёвай Карэі. Увесь наступны сезон канадзец афіцыйна знаходзіўся ў статусе вольнага агента.

Грабоўскі афіцыйна не абвяшчаў пра заканчэнне кар'еры, але знаходзіцца па-за гульнёй з лютага 2016 года, калі падчас выступу за «Айлендэрс», атрымаў чарговае страсенне мозгу. Наступствы траўмы галавы дагэтуль даюць ведаць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках