19 красавiка 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фірма Danone западозрыла «Савушкін прадукт» у плагіяце

48
Фірма Danone западозрыла «Савушкін прадукт» у плагіяце

Беларуская кампанія на прэтэнзіі не рэагуе.

Арбітражны суд Масквы 11 чэрвеня зарэгістраваў пазоў АТ «Данон Расія» да ААТ «Савушкін прадукт», піша РБК. Расейскае юрыдычная асоба Danone патрабуе спагнаць з беларускага вытворцы малочных прадуктаў 88,2 млн рублёў. (Больш за 2 826 000 беларускіх рублёў курсам НБ РБ - заўв. Рэд.), вынікае з матэрыялаў суда.

Danone бароніць у судзе свае аўтарскія правы на дызайн упакоўкі прадуктаў, растлумачыў прадстаўнік расейскага офіса кампаніі. У Danone сцвярджаюць, што зменены дызайн малочнай прадукцыі «Аптымаль» з'яўляецца перапрацоўкай фірмовага стылю «Актывія».

Да таго, як падаць пазоў, кампанія, паведаміў прадстаўнік Danone, неаднаразова інфармавала «Савушкін прадукт» пра тое, што ўважае свае правы за парушаныя і патрабавала змяніць дызайн «Аптымалю», але на аніводзін ліст з прэтэнзіямі беларуская кампанія не адрэагавала.

У «Савушкіным прадукце» на момант публікацыі на запыт журналістаў не адказалі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках