20 красавiка 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брусэль: З Расеі спрабавалі паўплываць на выбары ў ЕЗ

1
Брусэль: З Расеі спрабавалі паўплываць на выбары ў ЕЗ

Еўракамісія падала справаздачу аб супрацьдзеянні дэзінфармацыі падчас выбараў у Еўрапарламент.

На выбары ў Еўрапарламент, якія прайшлі ў канцы траўня 2018 года, спрабавалі паўплываць з Расеі з дапамогай дэзінфармацыі. Да такой высновы прыйшлі ў Еўракамісіі, гаворыцца ў яе справаздачы, апублікаванай у пятніцу, 14 чэрвеня, паведамляе «Нямецкая хваля».

Як адзначаюць у Еўракамісіі, сведчанні, сабраныя на гэты момант, не дазваляюць казаць аб «выразнай» кампаніі дэзінфармацыі, з дапамогай якой «замежныя крыніцы» спрабавалі б умяшацца ў выбары ў Еўрапарламент. «Аднак назапашаныя факты выкрываюць у часе і сталую дзейнасць у дэзінфармацыі з боку расейскіх крыніц, накіраваную на змяншэнне прыходу і ўплыў на перавагі выбаршчыкаў», - гаворыцца ў справаздачы.

У цэнтры ўвагі дэзінфарматараў - дэмакратыя і міграцыя

У Еўракамісіі дадалі, што гаворка ідзе аб шырокім дыяпазоне тэмаў, ад распаўсюду сумненняў у дэмакратычнай легітымнасці Еўрапейскага Звязу да выкарыстання тэмаў, якія выклікаюць рознагалоссі, напрыклад міграцыі. Працоўнай групе ў стратэгічных камунікацыях «Усход» удалося за перыяд з пачатку 2019 года выявіць 998 выпадкаў расейскай дэзінфармацыі, у параўнанні з 434 выпадкамі за аналагічны перыяд у 2018 годзе.

У справаздачы гаворыцца, што былі выяўленыя дзеянні і іншых замежных актораў, але не ўдакладняецца, якіх менавіта. Акрамя таго, палітычныя сілы ўнутры Еўразвязу «часта пераймалі тактыку і рыторыку, якая выкарыстоўваецца расейскімі крыніцамі для нападу на ЕЗ і яго каштоўнасці».

Як прыклад, у справаздачы прыводзіцца выкарыстанне пажару ў парыжскім саборы Нотр-Дам для дэманстрацыі «ўяўнага заняпаду заходніх і хрысціянскіх каштоўнасцяў у ЕЗ».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках