24 красавiка 2024, Серада, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швейцарыі праходзіць агульнанацыянальны страйк жанчын

21
У Швейцарыі праходзіць агульнанацыянальны страйк жанчын
ФОТА: GETTY IMAGES

Швейцарскія жанчыны патрабуюць, перш за ўсё, роўнасці ў аплаце працы.

Жанчыны ў Швейцарыі праводзяць страйк за роўныя правы. У пятніцу, 14 чэрвеня, тысячы швейцарак часова спынілі працу на знак пратэсту супраць гендэрнай дыскрымінацыі ў грамадстве і на рынку працы. Агульнанацыянальная забастоўка праходзіць ва ўсёй краіне пад лозунгам «Заробак. Час. Павага», паведаміла Швейцарскае аб'яднанне прафсаюзаў у Берне. Акрамя прафсаюзаў, пратэстную акцыю падтрымліваюць левыя партыі і сацыял-дэмакраты, паведамляе DW.

Роўны заробак за роўную працу

Галоўным патрабаваннем удзельніц страйку з'яўляецца роўны заробак за роўную працу. Паводле звестак прафсаюзаў, жанчыны ў Швейцарыі дагэтуль зарабляюць значна менш за мужчын: розніца ў заробках складае амаль 20 адсоткаў. Пры роўнай кваліфікацыі жанчыны атрымліваюць на 8 працэнтаў менш за сваіх калег-мужчын. У выніку ў пенсійным узросце даходы жанчын амаль на 40 працэнтаў ніжэйшыя, чым у мужчын.

Адначасова удзельніцы акцыі патрабуюць даць ім больш часу для сям'і і хатніх спраў. Абавязкі па догляду за дзецьмі і пажылымі сямейнікамі ў Швейцарыі складана сумяшчаць з працай, крытыкуюць прафсаюзы.

Другі страйк жанчын

Паводле звестак статыстычнага ведамства Швейцарыі, апублікаваным у 2016 годзе, сярэдні заробак жанчын у краіне складае 6491 франк (у пераліку 5770 еўраў) у месяц, што на 18,3 адсотка ніжэй за аналагічны паказчык сярод мужчын.

Гэта ўжо другая агульнанацыянальная забастоўка жанчын у Швейцарыі. Першая такая акцыя адбылася ў 1991 годзе, у ёй удзельнічалі блізу 500 тысяч працоўных жанчын.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках