19 красавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адміністрацыю прэзідэнта Украіны можна прыходзіць у шортах

29
У Адміністрацыю прэзідэнта Украіны можна прыходзіць у шортах

Ва ўстанове збіраюцца змяніць дрэс-код для наведвальнікаў.

У Адміністрацыі Прэзідэнта (АП) Украіны дазволілі заходзіць у шортах. Пра гэта "Радіо Свобода" заявіў прадпрымальнік і валанцёр Давід Арахамія.

«У адміністрацыю ўжо можна. Мяне не пускалі. Кажуць, дрэс-код. Я кажу: «Хто дрэс-код зацвердзіў?» Яны кажуць: «Не ведаем». Я знайшоў каменданта. Кажу: «А чаму дрэс-код, чаму нельга ў шортах?» І знайшлі дакументы. Памянялі дакументы. Зараз можна», - сказаў ён.

Са слоў валанцёра, у АП таксама дазволілі заходзіць з ноўтбукам.

«Разумееце, у Адміністрацыю Прэзідэнта нельга без спецыяльнага дазволу прайсці з кампутарам. Але там шмат журналістаў ходзіць, экспэртаў. І ў іх ёсць кампутары. Я кажу: «Чаму iPhone можна, iPad як планшэт можна (гэта фактычна кампутар), а кампутар ужо нельга? Вось што за глупства? «Проста ніхто не «парыўся». Я знайшоў дакумент, які гэта рэгламентуе. Мы пайшлі і падпісалі дакумент, цяпер можна і з ноўтбукам», - адзначыў Арахамія.

Планы змяніць дрэс-код для наведвальнікаў адміністрацыі пацвердзіла «Радіо Свобода» адказная за дэпартамент інфармацыйнай палітыкі Ірына Пабеданосцава.

«У нас аналагічныя ідэі і думкі, таму што проста горача... Пакуль на афіцыйным узроўні гэта ў працоўным працэсе. Гэты працэс працягваецца, таму што гэта не такая простая гісторыя. Але гэта будзе дакладна, таму што мы ўсе падтрымліваем гэтую ініцыятыву і лічым, што гэта крыху застарэлыя мерапрыемствы. Найбліжэйшым часам павінна запрацаваць гэтая інавацыя», - патлумачыла яна.

Са слоў Пабеданосцавай, з дазволам заходзіць з ноўтбукам пытанне засталося ўрэгуляваць, «каб па ўсіх інстанцыях гэта прайшло».

21 красавіка 2019 года ва Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. 30 красавіка ЦВК Украіны афіцыйна абвясціла вынікі выбараў, перамогу здабыў Уладзімір Зяленскі з вынікам 73,22% галасоў выбарцаў.

20 траўня ён афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Украіны.

Сам Зяленскі не заўсёды прытрымліваецца дрэс-кода падчас афіцыйных сустрэч.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках