24 красавiка 2024, Серада, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор і рэжысёр Аляксандр Гарцуеў адзначае юбілей

2
Актор і рэжысёр Аляксандр Гарцуеў адзначае юбілей
АЛЯКСАНДР ГАРЦУЕЎ
ФОТА: KP.BY

Знакамітаму тэатральнаму дзеячу - 60.

Сёння 60-годдзе адзначае Аляксандр Гарцуеў, актор, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017).

Нарадзіўся Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў 15 чэрвеня 1959 года ў вёсцы Сухары Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

У 8-гадовым узросце наважыў стаць акторам. Хлопчык, які адрозніваўся шматлікімі здольнасцямі і тэхнічным складам розуму, вучыўся ў матэматычнай школе, і яму даводзілася хаваць ад блізкіх сваю мару. Яго бацька быў настаўнікам, старэйшыя сёстры - студэнткамі тэхнічных ВНУ. Аднак Аляксандр застаўся верны абранаму шляху і паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, піша БелТА.

У 1980 годзе Аляксандр Гарцуеў скончыў акторскі факультэт БДТМІ, а ў 2000-м - рэжысёрскі факультэт Расейскай акадэміі тэатральнага мастацтва, прайшоўшы стажыроўку пад кіраўніцтвам народнага артыста Расейскай Федэрацыі Леаніда Хейфеца. З 1980 да 2001 года актыўна займаўся акторскай дзейнасцю, у 2001-2012 гадах быў рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Купалы.

Акрамя таго, 7 гадоў - з 1998 да 2015 года - працаваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: выкладаў майстэрства акторства і рэжысуру драмы, быў мастацкім кіраўніком курса рэжысёраў драмы. У 2012 годзе Аляксандр Гарцуеў прызначаны мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Рэжысёрскім дэбютам стаў «Чорны квадрат», які ішоў на сцэне цэлых дваццаць гадоў. Для Гарцуева галоўным у тэатры заўсёды быў і застаецца актор, асоба, праз якую рэжысёр можа трансляваць свае думкі. У прафесійным партфоліа Аляксандра Гарцуева больш за 60 спектакляў - рэдка каму з сучасных рэжысёраў атрымліваецца паставіць столькі.

Найбольшая папулярнасць выпала спектаклям «Не мой», «Кар'ера доктара РАУС», «Мудрамер», «Гендэрныя выкрутасы», «Квіток на берасцейскі цягнік», «Крывавая Мэры».

Вядомы Аляксандр Гарцуеў і па сваіх ролях у кіно - серыялах «Каменская», «Вуліцы разбітых ліхтароў-3», «Жураў-2», «Застаньцеся назаўсёды», фільмах «Выйсці замуж любой цаной», «Не пакідай мяне, Любоў», «Непадкупны».

Аляксандр Гарцуеў - лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь (спектакль «Не мой» А. Адамовіча перамог адразу ў пяці намінацыях Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі). У 2015 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Неаднаразовы лаўрэат і дыпламант шматлікіх міжнародных фестываляў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Тальяці, Вільні, Беластоку, Сыбіў і Каіры.

Жонка Аляксандра Гарцуева - прыма Купалаўскага тэатра, народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік. Дачка - Валянціна Гарцуева, актрыса Купалаўскага тэатра

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках