16 красавiка 2024, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ і валанцёры ў спякоту раздаюць на трасе М1 пітную ваду

10
ДАІ і валанцёры ў спякоту раздаюць на трасе М1 пітную ваду
ФОТА: VIRTUALBREST.BY

Незвычайна гарачае надвор'е ўстанавілася ў Беларусі.

Як вядома, у гарачае надвор'е ўвага кіроўцаў рассейваецца і хуткая рэакцыя памяншаецца, а гэта можа справакаваць дарожную аварыю. У такое надвор'е кіроўца павінен быць больш уважлівым, засяроджаным і асцярожным пры ўдзеле ў дарожным руху, піша virtualbrest.by.

На аўтадарогах рэспубліканскага і мясцовага значэння супрацоўнікі ДАІ сочаць за самаадчуваннем кіроўцаў. Менавіта ў мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам розных катэгорый удзельнікаў дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя Берасцейскай вобласці супольна з арганізацый Беларускага таварыства «Чырвоны Крыж» 13 чэрвеня на аўтадарозе М-1 «Берасце - Менск - мяжа Расейскай Федэрацыі» правяла прафілактычную акцыю «Гарачыня!».

ФОТА: VIRTUALBREST.BY

У рамках мерапрыемства праводзіліся тлумачальныя гутаркі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе ў гарачых варунках надвор'я, а таксама ўручаліся тэматычныя памяткі «Парады кіроўцам на перыяд спёкі». Валанцёры ж раздавалі кіроўцам і пасажырам аўтамабіляў пітную ваду ў бутэльках.

ФОТА: VIRTUALBREST.BY

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам не знаходзіцца доўгі час за стырном, асабліва калі ў аўтамабілі няма кандыцыянера. Пры неабходнасці сесці за стырно трэба асабліва старанна кантраляваць сваё самаадчуванне. У далёкія паездкі лепш адпраўляцца ў раннія гадзіны. З сабой варта браць ахаладжальныя напоі і неабходныя лекі. Пры раптоўным знясіленні трэба спыніцца ў цені, выйсці з-за стырна, прайсціся, і толькі пры добрым самаадчуванні прадоўжыць рух.

У наступныя дні паводле прагнозаў сіноптыкаў спякота захавацца. У планах супрацоўнікаў ДАІ і валанцёраў Чырвонага крыжа штодня праводзіць аналагічныя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках