25 красавiка 2024, Чацвер, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда ў ЗША: Польшча хоча пастаўляць амерыканскі ЗПГ у краіны Трохмор’я

5
Анджэй Дуда ў ЗША: Польшча хоча пастаўляць амерыканскі ЗПГ у краіны Трохмор’я
АНДЖЭЙ ДУДА

Польшча імпартуе ўсё менш газу з Расеі.

Польшча павялічыць аб'ём паставак звадкаванага прыроднага газу з ЗША, - паведаміў амерыканскі міністр энэргетыкі Рык Перы ў Тэхасе. Ён суправаджаў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду падчас ягонага візіту ў ЗПГ-тэрмінал у Сабін Пасе, на мяжы Тэхаса і Луізіяны. Гэта адно з месцаў у ЗША, адкуль адпраўляюцца судны са ЗПГ, паведамляе «Радыё Польшча».

«Польшча імпартуе ўсё менш газу з Расеі і ўсё больш звадкаванага прыроднага газу з розных краін свету, у тым ліку і з ЗША. На гэты момант Варшава падпісала кантракты з амерыканскімі фірмамі на пастаўкі амаль 7 млн тон ЗПГ штогод. Гэта 55% гадавога спажывання газу ў Польшчы», - сказаў Рык Пэры.

Праз некалькі тыдняў у Польшчу з Сабін Паса будзе адпраўлена першая пастаўка ЗПГ.

У сваю чаргу, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паўтарыў заяву, што ў рамках ініцыятывы Трохмор’я Польшча хоча пабудаваць злучэнні з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і пастаўляць туды амерыканскі газ.

«Энэргетычная бяспека патрэбная на ўсёй тэрыторыі паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным марамі, на тэрыторыі, дзе яшчэ да нядаўняга часу аднаасобна кіраваў «Газпром», - заявіў польскі прэзідэнт.

Польшча імпартуе газ з некалькіх фірмаў у ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках