18 красавiка 2024, Чацвер, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Хадасевіч: «Шахцёр» перастаў ментальна асцерагацца БАТЭ і настойліва спрабуе зрушыць яго з трона

2
Мікалай Хадасевіч: «Шахцёр» перастаў ментальна асцерагацца БАТЭ і настойліва спрабуе зрушыць яго з трона
МІКАЛАЙ ХАДАСЕВІЧ

Спартовы журналіст падзяліўся чаканнямі ад матчу БАТЭ - «Шахцёр».

Вядомы журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся чаканнямі ад матчу БАТЭ - «Шахцёр». Нагадаем, што гульня адбудзецца 16 чэрвеня. Пачатак - а 17:00.

«Дапускаю, яскравага галявога супрацьстаяння чакаць не варта. Клубам феерыя не патрэбная стратэгічна, важнейшая ўсялякая перамога ў цярплівай тактычнай бітве. Пры гэтым нагадаю, што ў барысаўцаў пазыка за мінулы год.

Не забыліся лістападаўскі разгром (0:3) чэмпіёна ў Салігорску? У першым коле ў Барысаве здарылася безгалявая нічыя. Адназначна «Шахцёр» перастаў ментальна асцерагацца шматгадовага лідара чэмпіянату і настойліва спрабуе зрушыць яго з трона, падкрэслена дэманструючы ўласныя амбіцыі ў вочным супрацьстаянні. Вось і галоўная інтрыга нядзельнага вечара: ці замахнуцца госці на перамогу ў логаве чэмпіёна? Як на ранейшыя няўдачы адрэагуе БАТЭ?

Заўзятары маглі б пашкадаваць, што такі паядынак лёг па календары адразу пасля матчаў нацыянальнай каманды, куды было выкліканае досыць прадстаўнікоў абодвух клубаў, але гэтай акалічнасці не варта надаваць шмат увагі. Па-першае, у зборнікаў дастаткова дзён на аднаўленне. Па-другое, поўны матч супраць паўночных ірландцаў правялі нямногія. Значыць, мы маем права разлічваць на нешта незвычайнае ў выкананні каманд, галоўная мэта якіх - чэмпіёнства», - напісаў Хадасевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках