25 красавiка 2024, Чацвер, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам Славаччыны афіцыйна стала Зузана Чапутава

Прэзідэнтам Славаччыны афіцыйна стала Зузана Чапутава
ЗУЗАНА ЧАПУТАВА

У свае 45 гадоў Чапутава стала самым маладым прэзідэнтам Славаччыны і першай жанчынай на гэтай пасадзе ў гісторыі краіны.

У суботу, 15 чэрвеня, юрыстка Зузана Чапутава прынесла прысягу прэзідэнта Славацкай Рэспублікі.

Пра гэта піша «Радыё Свабода».

У свае 45 гадоў Чапутава стала самым маладым прэзідэнтам Славаччыны і першай жанчынай на гэтай пасадзе ў гісторыі краіны.

У сваім інаўгурацыйным выступе Зузана Чапутава адзначыла, што стала прэзідэнтам Славаччыны «не для таго, каб панаваць, а для таго, каб служыць» народу сваёй краіны.

За Зузану Чапутаву аддалі свае галасы 58% выбаршчыкаў, яе апанента, дыпламата Шэфчавіча падтрымалі 42% выбарцаў.

Ужо вядома, што з першым афіцыйным візітам праз пяць дзён пасля інаўгурацыі адпаведна з існай традыцыяй Зузана Чапутава адправіцца ў суседнюю Чэхію.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках