20 красавiка 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра паліва ў Беларусі патаннее на 1 капейку

8
Заўтра паліва ў Беларусі патаннее на 1 капейку

З 16 чэрвеня ў Беларусі зноў змяняюцца раздробныя кошты аўтамабільнага паліва.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 16 чэрвеня раздробныя кошты ўсіх тыпаў аўтамабільнага паліва зменшацца на 1 капейку. Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 57 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 67 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 89 капеек, ДТ - 1 рубель 67 капеек.

Як растлумачылі ў «Белнафтахіме», кошты паліва зменшацца на 1 капейку «ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам палітыкай паэтапнага змянення коштаў аўтамабільнага паліва і ў сувязі са зніжэннем коштаў нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ».

Гэта семнаццатае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошнім разам кошт паліва змяняўся 9 чэрвеня: некаторыя тыпы аўтамабільнага паліва патаннелі на 1 капейку. Тады ў «Белнафтахіме» растлумачылі: пастанова прынятая «ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам палітыкай паэтапнай, стрыманай змены коштаў аўтамабільнага паліва і ў сувязі са зніжэннем цягам мінулага тыдня коштаў нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ», нагадвае tut.by.

Нагадаем, у 2018 годзе кошты паліва мяняліся 27 разоў (у асноўным, павялічваліся на капейку. - Заўвага.), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыцці вуглевадароднай сыравіны».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках