24 красавiка 2024, Серада, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэшкін: РФ і Беларусь узгаднілі блізу 90% праграмы «інтэграцыі» дзвюх краін

54
Арэшкін: РФ і Беларусь узгаднілі блізу 90% праграмы «інтэграцыі» дзвюх краін
МАКСІМ АРЭШКІН

Расейскі і беларускі прэм'ер-міністры абмяркуюць гэтую праграму 21 чэрвеня.

Расея і Беларусь узгаднілі блізу 90% праграмы аб паглыбленай «інтэграцыі» дзвюх краін, далейшае абмеркаванне працягнецца на ўзроўні прэм'ер-міністраў, чыя сустрэча запланаваная на 21 чэрвеня ў Менску. Пра гэта паведаміў у суботу журналістам міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін пасля сустрэчы з міністрам эканомікі Беларусі Дзмітрыем Крутым у Маскве, піша ТАСС.

«Тры тыдні таму, калі прэм'ер-міністр Беларусі [Сяргей Румас] прыязджаў, ва ўступным слове ў дыскусіі з [кіраўніком урада РФ] Дзмітрыем Анатольевічам [Мядзведзевым] называў лічбу 70%. Я думаю, што цяпер ужо можна сказаць, што ў нас 90% дакумента ўзгоднена. Так, ёсць яшчэ дэталі аб тэрмінах, далей будзе больш глыбокая прапрацоўка тых элементаў, якія ёсць, але мы паступова рухаемся да 100% адзнакі. Я думаю, размова, якая адбудзецца паміж прэм'ерамі, адбудзецца яна на наступным тыдні, запланаваная на пятніцу, ён зробіць яшчэ сур'ёзны крок наперад», - сказаў Арэшкін.

Расейскі міністр падкрэсліў, што асноўнай задачай з'яўляецца прапрацоўка дарожнай карты «інтэграцыі».

«Мы... ўвесь наступны тыдзень... будзем вельмі шчыльна працаваць. Наша задача цяпер - падрыхтаваць сустрэчу прэм'ер-міністраў. Я палячу ў Менск крыху раней, чым Дзмітрый Анатольевіч [Мядзведзеў], мы там яшчэ раз збяромся перад іх сустрэчай, яшчэ раз пройдземся. У нас будзе два дакументы: дарожная карта дзеянняў і нейкі канцэптуальны дакумент, які будзе апісваць прынцыпы, на базе якіх рух будзе адбывацца», - растлумачыў ён.

Са слоў міністра, ключавымі пытаннямі інтэграцыі з'яўляюцца рэгуляванне ў прамысловай сферы, уключаючы паліўна-энэргетычную, і ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым Арэшкін паказаў, што аб тэрмінах [па плане дзеянняў] «можна казаць толькі пасля ўзгаднення іх на ўзроўні кіраўнікоў урадаў». «Цяпер можна казаць, што тэрміны сціснутыя, гаворка не ідзе пра дзесяцігоддзі», - дадаў кіраўнік Мінэканомразвіцця РФ.

Раней Круты пасля перамовы з расейскім міністрам паведаміў, што абноўленая праграма паглыблення «інтэграцыі» ў рамках «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, якую плануецца прадставіць кіраўнікам урадаў дзвюх краін, будзе разлічаная на перыяд да 2022-2023 гадоў. У снежня 2018 года прэзідэнты РФ і Беларусі прынялі пастанову аб стварэнні міжурадавай рабочай групы для развіцця інтэграцыі. Яе расейскую частку ўзначаліў Максім Арэшкін, беларускую - Дзмітрый Круты.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках