25 красавiка 2024, Чацвер, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абхітрыць спякоту: лекар раскрыў сакрэт пітнога рэжыму

1
Як абхітрыць спякоту: лекар раскрыў сакрэт пітнога рэжыму

Водны рэжым у такое надвор'е - самае галоўнае.

Падчас моцнай спякоты варта ўстрымацца ад інтэнсіўнай працы і правядзення сустрэч з 11 да 16 гадзін.

На двор лепш насіць галаўны ўбор, а адзенне павінна быць з натуральных тканін, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook доктар Эдуард Драчоў.

"Але самае галоўнае - водны рэжым. Паўтара літра - гэта мінімум, які не задаволіць патрэбы, асабліва ў такую спякоту", - удакладніў ён.

У дзень трэба спажываць колькасць вады, роўную 30 мл на кожны кілаграм вагі. Гэта значыць 1,5 літра на 50 кілаграм, 2,1 на 70 кг, і далей у адпаведнасці з гэтай формулай.

Пры гэтым выпіць усю гэтую ваду трэба да 16:00. Для гіпертонікаў правілы яшчэ больш строгія, ім трэба піць да 2,5 л на дзень да 14:00.

"Абмежаванні ў часе звязаныя з магчымасцю ацёкаў праз біярытмы нырак", - удакладніў лекар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках