28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Хочаце пратэстаў яшчэ і ў Магілёве?

32
«Баста»: Хочаце пратэстаў яшчэ і ў Магілёве?
ІЛЮСТРАЦЫЙНЫАЕ ФОТА

Памочнік Лукашэнкі «параіў» жыхарам горада ісці працаваць за $150.

Памочнік Лукашэнкі не змог адказаць на пытанні, якія хвалююць магілёўцаў.

Замест гэтага Міхаіл Русы раіў тым, хто прыйшоў да яго на прыём «ісці працаваць» за 150-200$ і не каламуціць ваду размовамі пра «Омск Карбон». Піша чытач тэлеграм-канала «Баста» з Магілёва:

- Русы нават не слухаў да канца людзей, якія прыйшлі скардзіцца на адсутнасць годнай працы. У Магілёве з гэтым праблема, як і ўсюды: вакансіі па 350-400 рублёў - норма. Лукашэнкаўскі інспектар на ўсе пытанні адказваў: «ідзіце працаваць і не скардзіцеся», «мала плацяць - працуйце больш». Спасылаўся на тое, што мінімалка ў Беларусі 330 рублёў, быццам гэта лагічна, што працадаўцы прапаноўваюць 350-400. Жанчына з Бялынічаў прыехала, дык ёй адразу ў лоб - «ідзіце працаваць».

Пра «Омск Карбон» - наогул казка, а не адказ: «вас гэта не тычыцца, гэта пытанне дзяржаўнае». Эколагі, якія кажуць пра парушэнні, паводле ягоных слоў, хлусяць або некампетэнтныя. Частку людзей, якія хацелі пагаварыць аб заводзе, проста не пусцілі на прыём. Не ведаў, напэўна, Русы, што ў Берасці, напрыклад, лёгка развязалі такое «дзяржаўнае» пытанне. Хочаце пратэстаў яшчэ і ў Магілёве? Па-іншаму не даходзіць?

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках