28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шатландыі знойдзены штучныя выспы старэйшыя за Стоўнхэндж

1
У Шатландыі знойдзены штучныя выспы старэйшыя за Стоўнхэндж
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Выспы былі пабудаваныя за 3,5 тысячы гадоў да нашай эры.

Навукоўцы з Універсітэта Рэдынга і Саўтгэмптанскага ўніверсітэта заявілі пра тое, што некаторыя штучныя выспы ў Шатландыі, якія называюць краногамі, значна старэйшыя за меркаваны ўзрост. Як паведамляе Phys.org, іх пабудавалі ў эпоху неаліту, гэта значыць, яны на тысячы гадоў старэйшыя, чым лічылася раней, піша zn.ua.

Кранногі - гэта маленькія штучныя выспы дыяметрам ад 10 да 30 метраў, якія былі знойдзены ў Шатландыі, Ірландыі і Уэльсе. На думку даследчыкаў, на іх размяшчалася жытло, а самі астравы злучаліся масткамі. Разам з тым, дакладнае прызначэнне выспаў застаецца загадкай для даследчыкаў.

Да нядаўняга часу навукоўцы меркавалі, што большасць, калі не ўсё, краногі ў Шатландыі былі пабудаваныя ў жалезным веку. Новыя ж даследаванні паказалі, што гэта не так.

Навукоўцы правялі радыёвуглероднае датаванне драўляных і керамічных фрагментаў, знойдзеных на дне возера паблізу краногаў на Знешніх Гебрыдскіх выспах. Высветлілася, што яны былі вырабленыя ў 3640-3360 гадах да нашай эры. Гэта значыць, краногі старэйшыя за Стоўнхэнджа (мяркуецца, што ён быў пабудаваны ў 3000-х гадах да нашай эры).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках