22 лiпеня 2019, панядзелак, 5:19
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Праваслаўныя і каталікі святкуюць Тройцу

1

У храмах Беларусі праходзяць урачыстыя набажэнствы.

Сёння праваслаўныя і каталікі ў Беларусі святкуюць адное з найважнейшых свят гадавога цыкла - Тройцу. Царква ўважае гэты дзень за свой дзень нараджэння, у храмах праходзяць урачыстыя службы, паведамляе tut.by.

Назву Тройца свята атрымала у гонар сыходжання Святога Духа на апосталаў, якое ім абяцаў Ісус Хрыстос перад узнясеннем на нябёсы. Сыходжанне Святога Духа паказала на Траістасць Бога. Менавіта пасля гэтага апосталы загаварылі на мовах, перш ім невядомых, і сталі распаўсюджваць вучэнне Хрыста ва ўсім свеце. Так нарадзілася царква, якая аб'яднала людзей ва ўсім свеце і працягвае і сёння вучыць запаведзям Хрыстовым.

Праваслаўныя цэрквы святкуюць Сёмуху ў нядзелю, у дзень Пяцідзесятніцы - 50-ы дзень пасля Вялікадня. У заходнехрысціянскай традыцыі Дзень Святой Тройцы святкуюць у наступную нядзелю - на 57-ы дзень пасля Вялікадня. У 2019 годзе католікі і праваслаўныя адзначаюць Сёмуху ў адзін дзень - 16 чэрвеня.

У гэты дзень у праваслаўных храмах здзяйсняецца адное з найбольш урачыстых і прыгожых набажэнстваў у годзе. У рымскім літургічным календары святы зыходжання Святога Духа і дзень Святой Тройцы маюць статус урачыстасці. Традыцыйныя колеры ўбораў святароў у гэты дзень - белыя.