29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, адкуль узялося золата на Зямлі

5
Навукоўцы высветлілі, адкуль узялося золата на Зямлі

Прапанаваная новая тэорыя.

Хімічныя элементы ў Сусвеце ўзнікаюць дзякуючы з'яве тэрмаядзернага сінтэзу. Гэты працэс, які ідзе ў нетрах зорак, палягае ў зліцці лёгкіх атамаў з утварэннем больш цяжкіх. Але як бы шмат ні было энэргіі ўнутры якой-небудзь зоркi, яна не зможа ўтварыць ў сабе элементы цяжэйшыя за жалеза, бо іх зліццё не дае патрэбнай для існавання зоркі колькасці энэргіі, піша naked-science.ru.

Але як тады ўтварыліся такія хімічныя элементы, як золата і плаціна? Гэтае пытанне з даўніх часоў цікавіла навукоўцаў. Адная з самых папулярных тэорый у тым, што яны былі рассеяныя ў прасторы ў выніку сутыкненняў нейтронных зорак.

Але новае даследаванне, праведзенае астрафізікамі Калумбійскага ўніверсітэта, паказвае, што за з'яўленне блізу 80 адсоткаў золата ў Сусвеце можа быць выбух звышновай зоркі. Гэты тып - зоркі з калапсальным ядром. Зведаць такое ператварэнне могуць толькі дастаткова цяжкія зоркі - з масай ад васьмі да 40-50 сонечных.

Выкарыстоўваючы кампутарнае мадэляванне, астрафізікі выявілі, што большая частка золата ў Сусвеце павінна ўварыцца з зорак з калапсальным ядром - калапсараў. Гэты тып выбуху звышновай часта выпускалі з-пад увагі, бо меркавалася, што толькі сутыкненне нейтронных зорак здольнае зрабіць шмат дастаткова стабільных цяжкіх элементаў. Навукоўцы сцвярджаюць, што хоць калапсары сустракаюцца яшчэ радзей, чым сутыкненні нейтронных зорак, яны могуць выкідваць у космас велізарныя колькасці рэчыва, таму іх версія можа стаць асноўнай ў пытанні пра тое, як на Зямлі з'явіліся цяжкія хімічныя элементы.

Гэта даследаванне, са слоў навукоўцаў, дазволіць зразумець, як утварылася нашая Галактыка, і адкуль у ёй з'явіліся розныя хімічныя элементы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках