29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачаліся самыя маштабныя сёлета вайсковыя вучэнні

2
У Польшчы пачаліся самыя маштабныя сёлета вайсковыя вучэнні
ФОТА: PAP/TOMASZ WASZCZUK

У вайсковых манеўрах у Польшчы бяруць удзел жаўнеры з 12 дзяржаў NATO.

У Польшчы пачаліся вайсковыя вучэнні DRAGON-19 з удзелам 18 тысяч жаўнераў з 12 дзяржаў NATO і 2,5 тысяч адзінак вайсковай тэхнікі. DRAGON-19 - гэта найбуйнейшыя сёлета вайсковыя манеўры ў Польшчы, якія будуць доўжыцца 4 дні, паведамляе «Радыё Польшча».

Манеўры праходзяць на сушы, на моры, у паветры і кіберпрасторы, іх галоўная мэта - праверыць сумяшчальнасць польскіх частак з хаўрусніцкімі войскамі, якія дыслакуюцца ў Польшчы ў рамках умацавання ўсходняга флангу NATO.

Галоўным удзельнікам манеўраў DRAGON-19 з'яўляецца 11-я Люблінская дывізія бранятанкавай кавалерыі, якую ў рамках вучэнняў падтрымаюць, напрыклад, вайсковыя падраздзяленні з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Нямеччыны, Румыніі і Славаччыны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках