Памёр бубнач «Машыны часу» Сяргей Астравумаў
9- 16.06.2019, 17:20
- 38,849
Яму было 54 гады.
Ва ўзросце 54 гадоў памёр сталы сесійны бубнач гурта «Машына часу» Сяргей Астравумаў. Пра гэта ў сацсетках паведамілі яго лідар Андрэй Макарэвіч і прэс-сакратар Антон Чарнін, піша «Новая газета».
«Сёння ўранку Сяргея не стала. Усю ноч лекары біліся за ягонае жыццё, але выцягнуць не змаглі», - напісаў Чарнін.
Астравумаў нарадзіўся ў ліпені 1965 года ў Альмецьеўску, скончыў эстрадна-джазавае аддзяленне Уфімскага вучылішча мастацтваў. У 2001 годзе ён стаў бубначом «Аркестра Крэольскага Танга», а з 2004 года пачаў браць удзел у запісе альбомаў і выступах «Машыны часу».