28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт назваў дату і прычыны маштабнага крызісу ў Расеі

5
Экспэрт назваў дату і прычыны маштабнага крызісу ў Расеі

Лакальных пратэстаў у РФ стане яшчэ больш.

Да 2020 года ў Расеі пачнуцца працэсы, якія прывядуць да крызісу палітычных элітаў, так званай «грызні вежаў».

Пра гэта ў інтэрв'ю «Апостроф» паведаміў расейскі гісторык, палітолаг, прафесар МГІМО Валерый Салавей.

«Гэта адбудзецца, але не хутка. Таму што лакальныя пратэсты пакуль усё-ткі адзінкавыя. Іх не так шмат. Я прадбачу, што ў наступным годзе іх стане значна больш. І тады ў Маскве і Пецярбургу таксама пачнуцца пратэсты, але яны будуць насіць палітычны характар. А тое, што мы называем крызісам элітаў, або, як вы выказаліся «грызня вежаў» пачнецца вельмі інтэнсіўна не раней чым праз год - у другой палове 2020-га года. У такой краіне, як Расея, палітычныя працэсы не адбываюцца вельмі хутка», - адзначыў экспэрт.

З яго слоў, расейская ўлада пакуль яшчэ кіруе грамадзянамі з дапамогай «ілюзіі таго, што яна магутная і грозная».

«Людзі вельмі баяцца, яны запалоханыя. Ім цяжка выпрастацца, заявіць пра свае правы. Існуе сістэма адміністрацыйна-паліцэйскага падаўлення. Яна працуе ўсё горш, «ідзе ўразнос», але яна пакуль існуе. Улада стварае ілюзію таго, што яна магутная і грозная. А людзі вераць ілюзіям. І для таго, каб яны перасталі ў гэтыя ілюзіі верыць, ім трэба прайсці праз некаторыя этапы палітычнага і нават хутчэй грамадзянскага выхавання. Ва Украіне фармавалася грамадзянская супольнасць, былі магчымыя самыя розныя тыпы пратэстаў. у Расеі пратэсты загнаныя фактычна пад асфальт. Любыя праявы грамадскай свядомасці тут практычна выцягваюць грошы з людзей. Гэта была даволі паспяховая стратэгія і людзям цяжка пераадольваць яе наступствы. Але гэта ўжо пачалося», - падкрэсліў Салавей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках