20 красавiка 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да галадаючых у Пухавіцкім раёне «Маці-328» зноў прыязджалі лекары

Да галадаючых у Пухавіцкім раёне «Маці-328» зноў прыязджалі лекары

Актывісткі галадаюць ужо шосты дзень.

У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна шосты дзень працягваюць галадоўку тры актывісткі руху «Маці-328», паведамляе «Радыё Свабода».

«Сёння зноў прыязджала «хуткая»: бралі кроў на аналіз, вымяралі ціск. Чыноўнікаў не было. Нічога новага за суткі не адбылося. Магчыма таму, што выходны», - паведаміла ўдзельніца галадоўкі Алла Берналь. З яе слоў, яны не маюць намеру спыняць акцыю пратэсту.

З галадоўнікамі падтрымліваюць сувязь і іншыя актывісткі руху «Маці-328».

Удзельніцы галадоўкі патрабуюць:

- Сустрэчы з Лукашэнкам

- Гуманізацыі антынаркатычнага заканадаўства

- Перагляду спраў па 328-м артыкуле

- Прыбраць з закона паняцце «асабліва небяспечныя наркотыкі».

- Адстаўкі старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы.

- Роспуск «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу».

Галадоўку з аналагічнымі патрабаваннямі актывісткі праводзілі ў мінулым годзе ў красавіку - траўні. Тую галадоўку яны спынілі пасля таго, як ім паабяцалі, што «палата прадстаўнікоў» разгледзіць змены ў 328-ы артыкул Крымінальнага кодэкса.

«Палата прадстаўнікоў» сёлета 13 чэрвеня прыняла папраўкі, згодна з якімі ніжняя мяжа пакаранняў знізілася на два гады: да трох гадоў па 2-й частцы артыкула і да шасці гадоў па 3-й частцы.

«Маці-328» уважаюць гэтыя змены недастатковымі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках