29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая аптычная ілюзія здзівіла сацыяльную сетку

3
Новая аптычная ілюзія здзівіла сацыяльную сетку

Аўтар ілюзіі - прафесар Тэхаскага ўніверсітэта.

У «твітэры» пачалі распаўсюджваць незвычайную карцінку з шарыкамі. Здаецца, што яны ўсё рознага колеру, але напраўду шарыкі аднолькавыя, піша сайт hi-tech.mail.ru.

Гэта малюнак складаецца з шарыкаў аднаго колеру і рознакаляровых ліній. Успрыманне колеру залежыць ад размяшчэння шарыка і ліній, якія могуць быць на пярэднім або заднім плане - гэта так званы каляровы кантэкст. Таму пры збеглым поглядзе аднолькавыя шарыкі здаюцца рознымі, бо яны знаходзяцца ў розным кантэксце.

Аўтар гэтай выявы - Дэвід Новік, ён прафесар Тэхаскага ўніверсітэта ў Эль-Паса. У сваім «твітэры» ён рэгулярна дзеліцца аптычнымі ілюзіямі, і тлумачыць, як яны працуюць. Напрыклад, ёсць больш наглядная версія аптычнай ілюзіі з аднолькавымі шарыкамі, толькі ў руху:

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках