29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі навукоўцы выгадавалі штучнае мяса

11
У Японіі навукоўцы выгадавалі штучнае мяса
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Працэс вырошчвання займае блізу тыдня.

Навукоўцы такійскага ўніверсітэта пачалі вырошчваць у лабараторыі штучнае мяса ялавічыны. Даследчыкі выкарыстоўваюць міацыты - цягліцавыя клеткі.

Гэта не патрабуе развядзення або забойства жывёл. Працэс займае блізу тыдня, што можа аказаць істотны ўплыў на харчовыя рынкі, паведамляе Еuronews.

«Да 2050 году насельніцтва планеты дасягне дзевяці мільярдаў чалавек. Жывёлагадоўчым гаспадаркам будзе складана задаволіць патрэбы людзей у іх прадукцыі. Узнікае патрэба ў альтэрнатыўным варыянце, а менавіта ў штучным мясе. Многія японскія прадпрыемствы харчовай прамысловасці хочуць як мага хутчэй прыступіць да засваення тэхналогіі», - сказаў прафесар такійскага ўніверсітэта Седзі Такэўці.

Навукоўцы кажуць, што ў будучыні яны інтэгруюць у штучнае мяса тлушч, кроў і нават косткі, каб атрымаць смак сапраўднай ялавічыны.

Вытворчасць мяса ў прабірках падтрымліваюць актывісты абароны правоў жывёл.

Біл Гейтс назваў 10 ключавых напрамкаў у развіцці тэхналогій 2019 года. Сярод іх - штучнае мяса, якое не будзе адрознівацца ад звычайнай ялавічыны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках