22 лiпеня 2019, панядзелак, 18:06
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларускія фермеры, якія займаюцца клубніцамі, засталіся без прыбытку

41
ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

У Беларусі клубнічны бізнэс страціў сваю прывабнасць.

Клубнічны рынак вёскі Дварэц Лунінецкага раёна, куды штогод у чэрвені з'язджаюцца прадаўцы і аптовыя пакупнікі клубніц, перажывае не найлепшыя часы. Закупачныя цэны на ягаду ў параўнанні з мінулым годам істотна ўпалі, і гэты бізнэс страціў сваю камерцыйную прывабнасць, паведамляе «Белсат».

Фермер Аляксей Туркевіч мае клубнічную плантацыю памерам у 1 гектар. Ён выкарыстоўвае сучасную агратэхніку, грады абсталяваныя капельным палівам, пасаджаныя трускаўкі дастаткова ўраджайнага гатунку «Кімберлі».

АЛЯКСЕЙ ТУРКЕВІЧ З ЖОНКАЙ АЛЯКСАНДРАЙ. ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Падчас сезону ў Аляксея працуе да 30 наймітаў, якія збіраюць і сартуюць ураджай. Нанятыя рабочыя атрымліваюць па 3,5 рублі ў гадзіну. Сам Аляксей у гарачыя чэрвеньскія тыдні на адмысловым грузавіку возіць свае ягады ў Маскву, дзе па дамове аддае яе па кошце паўтары даляра за кілаграм.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

За сезон, які доўжыцца тры тыдні, Аляксей робіць да пяці рэйсаў. Агулам ураджай трускавак за лета складае 15 тон.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

На першы погляд, вырошчванне трускавак – справа прыбытковая, але зараз Аляксей сумняваецца, ці варта яму закладаць плантацыю ягады на дадатковых гектарах, які ўжо ўзяў у арэнду.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Па-першае, гэты бізнэс патрабуе немалых выдаткаў (за два гады Аляксей выдаткаваў на арганізацыю плантацыі 20 тысяч даляраў. Таксама ў 18 тысячаў абышоўся аўтамабіль для дастаўкі ягады). Па-другое, вырошчванне трускавак – справа досыць рызыкоўная з прычыны непрадказальнасці коштаў на ягаду.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

«Цана цалкам залежыць ад попыту і прапановы. У гэтым годзе цана імкліва ўпала з прычыны росту прапановы на рынку. А вытворцу няма куды падзецца ў такой сітуацыі: ён вымушаны пагаджацца на вельмі нізкую цану аптовых пакупнікоў, бо ягада імкліва псуецца», – кажа Аляксей.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU
ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Сезон пачаўся рана і супаў з краснадарскім

Рэзкі рост прапановы паводле Аляксея абумоўлены тым, што ў Беларусі сезон трускавак пачаўся рана і супаў з сезонам краснадарскіх трускавак.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Большасць вяскоўцаў вымушаны здаваць ягаду па коштах, які дыктуе рынак у Дварцы. Сёлета сярэднесезонныя кошты амаль на 40% ніжэйшыя за леташнія. Пры гэтым кошты кожны дзень мяняюцца.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Напрыклад, 15 чэрвеня свежыя трускаўкі перакупшчыкі прымалі па рублю альбо па рублю 20 капеек за кілаграм. Белспажыўсаюз прымае сёння таварную ягаду па 50 капеек за кіло, а тую, што пусціла сок, – па 30 капеек.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

На рынку пануе ажыўленне. Людзі зʼязджаюцца з усяго Лунінецкага раёну: хто на аўтамабілях, хто на роварах, абвешаных вёдрамі. Усе імкнуцца прадаць свае ягады як мага хутчэй і даражэй, пакуль яны не страцілі таварны выгляд.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Выратаваць можа сістэма закупак

Выкід на рынак вялікай колькасці трускавак з прычыны спякотнага лета справакаваў драматычнае становішча, у якім аказаліся дробныя вытворцы ягады ў Лунінецкім раёне. Тыдзень таму закупачны кошт на трускаўкі наблізіўся да кошту толькі яе збору. То бок, тыя, хто вырошчваў ягаду, засталіся без прыбытку.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

«Амаль усе гаспадары наймаюць людзей на ўборку ўраджаю. Найміт можа выбраць 12-18 кг за гадзіну. Такім чынам сабекошт толькі збору трускавак – 30 капеек за кілаграм. І калі тыдзень таму быў перыяд, што на рынку за ягаду выключнай якасці давалі 60 капеек і 20 капеек за ягаду, якая пачала трохі падцякаць (на віно), тады людзі псіхавалі і казалі: ну яе гэтую ягаду, усё перакапаем пасадзім бульбу», – тлумачыць сітуацыю дырэктар рынка ў вёсцы Дварэц Ігар Пракаповіч.

ДЫРЭКТАР РЫНКА Ў ВЁСЦЫ ДВАРЭЦ ІГАР ПРАКАПОВІЧ. ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Больш заможныя гаспадары на ўласных аўто вязуць ягады ў Баранавічы альбо Менск. Больш сурʼёзныя аграбізнэсмэны кіруюцца ў Расею.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Паводле дырэктара рынка, у Расею ідзе блізу 25% трускавак, астатнія – на беларускі рынак. Сваю порцыю рызыкі атрымліваюць і перавозчыкі, бо ніхто не дасць гарантыі, што ягада ў дарозе не папсуецца.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/BELSAT.EU

Штогадовую ліхаманку цэнаў у пэўным сэнсе дзікага рынку змагла б вылекаваць сістэма закупак па загадзя ўзгодненых коштах і замарозка ягад у прамысловым маштабе. Але пакуль назіраецца тэндэнцыя ў раслінаводаў да пераходу на рэмантантныя гатункі трускавак, што плоданосяць да восені, бо ў традыцыйны «не сезон» попыт на клубніцы а з ім і закупачныя цэны рэзка павялічваюцца.