19 красавiка 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адклалі публікацыю «ўгоды стагоддзя»

ЗША адклалі публікацыю «ўгоды стагоддзя»

Планы падкарэктаваныя ў сувязі з новымі выбарамі ў Ізраілі.

ЗША не будуць публікаваць палітычную частку плана блізкаўсходняга ўрэгулявання, так званай "угоды стагоддзя", да лістапада. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік ЗША Джэйсан Грынблат, піша Axios (пераклад - korrespondent.net).

Паводле ягоных слоў, адміністрацыя ЗША хацела апублікаваць гэттую частку плана летам. Планы падкарэктаваныя ў сувязі з новымі выбарамі ў Ізраілі.

Грынблат падкрэсліў, што "угодзе стагоддзя" не перашкодзіць перадвыбарчая кампанія ў ЗША.

ЗША рыхтуюць план блізкаўсходняга ўрэгулявання пад назвай "угода стагоддзя" з моманту пачатку прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа. Аднак яе дэталі пакуль невядомыя.

Нагадаем, у канцы 2017 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля і распарадзіўся перанесці туды амерыканскую амбасаду. Праз гэта абвастрыўся палестына-ізраільскі канфлікт.

У сакавіку гэтага года ЗША прызналі суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках