29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам маршруткі і таксі

5
Пад Менскам адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам маршруткі і таксі

Ёсць загінулы.

На трасе Р28 Менск - Маладзечна - Нарач адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам маршруткі і таксі. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.

Здарэнне адбылося раніцай 17 чэрвеня паблізу аграгарадка Лоша. Як распавялі відавочцы, маршрутка на прыпынку забірала пасажыра, калі ў яе на поўным ходзе рэзнулася таксоўка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ загінуў пасажыр легкавіка.

На месца здарэння прыбыла хуткая, выратавальнікі, супрацоўнікі ДАІ. Працуе следча-аператыўная група.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках