28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Зяленскага прапанавала зрабіць з адміністрацыі прэзідэнта музей

20
Каманда Зяленскага прапанавала зрабіць з адміністрацыі прэзідэнта музей
АНДРЭЙ БОГДАН
ФОТА: УНІАН

Другі варыянт: будынак прадаць, а грошы вярнуць у бюджэт.

Новы музей могуць адкрыць у будынку адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Пра гэта тэлеканалу Украіна распавёў кіраўнік адміністрацыі Уладзіміра Зяленскі Андрэй Богдан, паведамляе korrespondent.net.

Паводле ягоных слоў, каманда новага прэзідэнта прапанавала стварыць у будынку на вуліцы Банкавай музей дзяржаўнасці. "Бо такога музея ва Украіне няма", - адзначыў Богдан.

Кіраўнік адміністрацыі адзначыў, што таксама разглядаюцца іншыя варыянты выкарыстання памяшканняў. "Можна, вядома, прадаць будынак, а грошы вярнуць у бюджэт", - сказаў ён.

Богдан заявіў, што Зяленскі плануе пераехаць у офіс еўрапейскага тыпу - прастора ў ім павінна быць адкрытай, са шклянымі перагародкамі.

Раней паведамлялася, што ля будынка Адміністрацыі прэзідэнта ўсталявалі пракат ровараў. Акрамя таго, стала вядома, што адміністрацыя прэзідэнта разглядае магчымасць пераезду ва Украінскі дом.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках