29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі наплыў кляшчоў, а набораў для іх ліквідацыі ў аптэках няма

14
У Беларусі наплыў кляшчоў, а набораў для іх ліквідацыі ў аптэках няма

Кляшчы перабраліся з лясоў у гарадскія сады і паркі.

Чытачка belsat.eu з Менска падзялілася праблемай, з якой сутыкнулася праз вялікую колькасці небяспечных павукападобных, якія перабраліся з лясоў у гарадскія сады і паркі.

Спадарыня жыве ў Серабранцы. Днямі яна знайшла на целе кляшча і пайшла ў аптэку па набор, які можа дапамагчы пазбавіцца ад небяспечных членістаногіх.

«Калі я не знайшла набору ў найбліжэйшай аптэцы, не здзівілася. Але пасля абыходу некалькіх аптэк раёна, я была ў шале. Адная з супрацоўніц сказала, што наборы не завозілі з мінулага года. Гэта толькі ў СМІ кажуць, куды ісці і што рабіць. А напраўду не ведаеш, куды падацца», - абураецца мінчанка.

Набор яна купіла ў заалагічнай краме.

Журналісты праверылі некалькі мясцовых аптэк. Сапраўды, набор за 6,17 рублёў знайшоўся толькі ў аптэцы «Іскамед».

У астатніх аптэках, куды журналісты датэлефанаваліся, набораў не было. Прычына - фармацэўтычныя кампаніі не вырабляюць такой прадукцыі для аптэк або іх няма на складзе.

У гэтым годзе ў Менску ахвярамі кляшчоў сталі больш за 400 чалавек. І гэта толькі тыя, хто звярнуўся ў паліклінікі па дапамогу.

Пазбавіцца ад кляшча можна з дапамогай прылады з лёскі і пластыкавай трубкі. Лёску трэба накінуць над месцам укусу, не закранаючы цельца, зацягнуць пяцельку і кругавымі рухамі выкруціць кляшча, а потым як мага хутчэй звярнуцца да лекара.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках