19 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі суд вынес прысуд за пастаўкі ў РФ санкцыйнай прадукцыі

19
У Беларусі суд вынес прысуд за пастаўкі ў РФ санкцыйнай прадукцыі

Дырэктара «ЭлитОвощТорг-транс» асудзілі на пяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Суд Кобрынскага раёна вынес прысуд арганізатару паставак санкцыйнай садавіны і гародніны з краін Заходняй Еўропы праз Беларусь у Расею, паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме) Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да расейскага грамадзяніна, які наладзіў канал пастаўкі санкцыйнай прадукцыі, у 2018 годзе распачаў Кобрынскі міжраённы аддзел управы Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Берасцейскай вобласці.

Пры дэталёвым вывучэнні дзейнасці кобрынскага прыватнага прадпрыемства «ЭлитОвощТорг-транс» было выяўлена, што яно займаецца рээкспартам у Расейскую Федэрацыю санкцыйнай прадукцыі. За мяжой куплялі польскія яблыкі і турэцкія таматы, іх афіцыйна ўвозілі ў Беларусь з выплатай неабходных мытных плацяжоў і потым дастаўлялі на адзін з маскоўскіх рынкаў. Аднак з бухгалтарскага ўліку кобрынскага прадпрыемства адбівалася рэалізацыя гэтай прадукцыі за наяўны разлік на беларускіх рынках.

Толькі за 2016-2017 гады і першы квартал 2018 года «ЭлитОвощТорг-транс» пераправіў у Расею больш за 1 000 вялікагрузных 20-тонных аўтамабіляў санкцыйных прадукцыі.

Кобрынскаму прыватнаму прадпрыемству былі даналічаныя падаткі сумай звыш 2,5 млн рублёў.

Дырэктар «ЭлитОвощТорг-транс» прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва вялікай суме. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў. Судом канфіскаваны легкавы «Мэрсэдэс», 6 грузавых аўтамабіляў і 4 паўпрычэпы.

Падчас папярэдняга расследавання ў бюджэт паступіла больш за 1,5 млн рублёў у якасці кампенсацыі нявыплачаных падаткаў.

Як раней паведамляў tut.by, частка разлікаў за рэалізаваную санкцыйнай прадукцыі праводзілася праз міжнародную сетку падпольнага банкінгу «хавала».

Кобрынскае прадпрыемства апынулася ў поле зроку сілавікоў некалькі гадоў таму з-за вялікага прыбытку і маленькага штата супрацоўнікаў. У кампаніі, назва якой не падаецца, былі працаўладкаваныя некалькі работнікаў, афіцыйна атрымлівалі мінімальны заробак. Нягледзячы на нешматлікі працоўны калектыў, прыбытак гэтай фірмы толькі за 2016 год перавысіў 4,8 млн руб. Падазроным здалося і тое, што прыбытак быў атрыманы выключна за рэалізацыю на рынках Беларусі садавіны і гародніны замежнай вытворчасці. І гэта пры даволі бедным асартыменце: польскія яблыкі і турэцкія памідоры.

Неўзабаве сілавікі выявілі, што прадпрыемства займаецца незаконным рээкспартам у Расею санкцыйнай прадукцыі.

Заробленыя за рэалізаваную прадукцыю грошы дырэктар прадпрыемства да кастрычніка 2017 гады атрымліваў праз міжнародную сетку падпольнага банкінгу «хавала». Схема такая: пакупнік плодаагародніннай прадукцыі ў Маскве перадаваў расейскім удзельнікам «хавалы» грошы, а прадавец прадукцыі іх адразу ж забіраў у Менску ў беларускіх удзельнікаў гэтай незаконнай сеткі. Такі спосаб пералічэння грошай забяспечваў хуткасць аперацыі і канфідэнцыяльнасць. Як правіла, сума ўзнагароджання за паслугі складала ад 1 да 10% ад сумы пералічэння.

Пасля таго як беларускія «хаваладары» былі затрыманыя работнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў і Галоўнай управай у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, дырэктар кобрынскага прадпрыемства стаў атрымліваць грашовыя сродкі за рэалізаваную плодаагароднінную прадукцыю ужо з дапамогаю легальных банкаўскіх пералічэнняў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках