29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе і калі ў Менску адкрыецца H&M

Стала вядома, дзе і калі ў Менску адкрыецца H&M

У пачатку года H&M абвясціў аб планах на адкрыццё сваіх крам у Беларусі, аднак падрабязнасцяў на той момант не паведамлялася.

Сёння ж стала вядома, што пунктаў будзе некалькі, а першая адкрыюцца ўжо гэтай восенню, піша onliner.by.

Ён з'явіцца ў гандлёвым цэнтры Galleria на праспекце Пераможцаў. Аб размяшчэнні іншых крам пакуль не паведамляецца.

- Для нас адкрыццё H&M у Беларусі - доўгачаканая і радасная падзея. Упэўнены, што ў нашых крамах, дзе будуць прадстаўленыя тавары для жанчын, мужчын, а таксама дзяцей і падлеткаў, уся сям'я зможа атрымаць асалоду ад выдатнага шопінгу.

Цяпер праводзіцца ўнутранае афармленне крам. Наша задача - зрабіць крамы H&M максімальна зручнымі і натхняльнымі. Мы таксама займаемся наборам персаналу і будзем рады разгледзець усе рэзюме ад жыхароў Менска, якія жадаюць стаць часткай каманды H&M, - кажа генеральны дырэктар H&M у Беларусі, Расеі і Казахстане Саэд Эль-Ашкар.

У крамах H&M у Беларусі, як і ў крамах брэнда ў іншых краінах свету, можна будзе знайсці адзенне для жанчын, мужчын, падлеткаў і дзяцей, а таксама бялізну, аксесуары і абутак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках