29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Пуціна зноў знізіўся, нягледзячы на новую методыку

6
Рэйтынг Пуціна зноў знізіўся, нягледзячы на новую методыку

Маніпуляцыі з сацыялогіяй не даюць эфекту.

Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі апублікаваў штотыднёвы рэйтынг даверу расейскім палітыкам, згодна з якім рэйтынг Уладзіміра Пуціна знізіўся, нягледзячы на новую методыку правядзення апытання, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак даследавання УЦДГМ, праведзенага з 3 да 9 чэрвеня, пра давер Пуціну заявіў 71,7% рэспандэнтаў, у той час як тыднем раней прэзідэнту давяралі 72,4% апытаных.

Аб недаверы прэзідэнту Расеі заявіў кожны чацвёрты ўдзельнік апытання - у параўнанні з папярэднім тыднем гэты паказчык нязначна, але вырас.

Як заявіў Фёдараў, пры вызначэнні ўзроўню даверу ўжываўся метад з выкарыстаннем адкрытага пытання: «Назавіце, калі ласка, чатыры-пяць расейскіх палітыкаў, каму вы больш за ўсё давяраеце?». У адказ людзі самі называлі прозвішчы чыноўнікаў. На думку кіраўніка УЦДГМ, «казаць пра тое, што давер да палітыка абмяжоўваецца толькі тымі, хто яго ўзгадваў без падказкі - вялікае перабольшанне». У сувязі з гэтым УЦДГМ змяніў методыку і з канца траўня стаў задаваць рэспандэнтам наўпроставае, або так званае «закрытае» пытанне: «Скажыце, калі ласка, вы давяраеце ці не давяраеце Уладзіміру Пуціну?». Пасля гэтага рэйтынг даверу да прэзідэнта вырас больш чым на трыццаць адсоткаў.

Пры гэтым намеснік дырэктара «Левада-цэнтра» Дзяніс Волкаў адзначаў, што закрытае пытанне больш камфортнае для ўлады, бо пры жорсткім выбары «так/не» рэспандэнты больш схільныя да сацыяльна ўхвальных адказаў.

Нягледзячы на новую методыку правядзення апытання УЦДГМ, з канца траўня нязначна знізіўся і рэйтынг адабрэння дзейнасці Пуціна - з 65,8% да 64,2%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках