19 красавiка 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Бабіч прадаўжае займацца «інтэграцыяй»

14
Пяскоў: Бабіч прадаўжае займацца «інтэграцыяй»

Экс-амбасадар Расеі ў Беларусі каардынавацьме «інтэграцыйную» працу.

Экс-амбасадар РФ у Беларусі Міхаіл Бабіч, прызначаны намеснікам міністра эканамічнага развіцця Расеі, будзе займацца «інтэграцыйнымі працэсамі», заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе «Інтэрфакс».

У адказе на пытанне журналістаў, ці не з'яўляецца новае прызначэнне Бабіча паніжэннем для яго, Пяскоў сказаў: «Бабіч шмат у чым прадоўжыць займацца «інтэграцыйнай» тэматыкай. Натуральна, у яго будзе шмат іншых паўнамоцтваў і абавязкаў. Але тое, што нам вядома, ён шмат у чым будзе займацца каардынацыяй і арганізацыяй «інтэграцыйнай» працы, што з'яўляецца надзвычай важным».

«Менавіта з гэтага трэба зыходзіць», - адзначыў прэс-сакратар Пуціна.

Ён падкрэсліў, што «ў Бабіча дастаткова высокі ўзровень экспэртызы, якую ён, вядома, зможа выкарыстаць менавіта на карысць паскарэння самых розных інтэграцыйных працэсаў».

На пытанне, ці не стане прызначэнне 12-га намесніка кіраўніка МЭР, адказнага за інтэграцыйную тэматыку, залішнім з улікам таго, што гэтай праблематыкай займаецца ўжо цэлы шэраг устаноў, Пяскоў адзначыў, што «гэтай тэматыкай, сапраўды, займаюцца ў многіх міністэрствах, але абагульняючыя функцыі як раз выконвае Мінэканамразвіцця».

«Прынамсі, Мінэканамразвіцця з'яўляецца адным з найбольш актыўных удзельнікаў працоўнага працэсу ў гэтай галіне», - дадаў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках