20 красавiка 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога: іранец, якому на радзіме пагражае смерць, застанецца ў Беларусі

5
Перамога: іранец, якому на радзіме пагражае смерць, застанецца ў Беларусі
МЕХРДАД ДЖАМШЫДЗІЯН
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

За Мехрдада Джамшыдзіяна выступалі праваабаронцы і грамадскасць.

Міністэрства ўнутраных спраў з гуманітарных меркаванняў дазволіла іранцу Мехрдаду Джамшыдзіяну застацца ў Беларусі з наданнем яму адпаведнага статусу. Пра гэта 17 чэрвеня паведаміў начальнік управы грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун, паведамляе «Радыё Свабода».

Мерхдад 11 месяцаў правёў у ізалятары ў чаканні пастановы пра свой лёс. Ён пражыў у Беларусі больш за 20 гадоў, стварыў тут сям'ю і прыняў хрысціянства. Ягоная жонка і трое дзяцей з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі.

Іранскія ўлады патрабавалі ягонай дэпартацыі з 2012 года нібыта паводле абвінавачвання ў забойстве маці і роднага брата. Аднак праваабаронцы заяўлялі, што гэта толькі нагода вярнуць Мерхдада на радзіму, дзе яго чакае пакаранне смерцю за прыняцце хрысціянства. Таксама вядома, што ягоны брат быў актывістам апазіцыі і пераслед можа быць абумоўлены палітычнымі прычынамі.

15 сакавіка 2019 года Маскоўскі РУУС Менска прыняў пастанову аб дэпартацыі Мерхдада ў Іран, аднак гэту пастанову скасаваў суд, накіраваўшы справу на новы разгляд.

Нагадаем, за скасаванне пастановы аб дэпартацыі выступалі беларускія праваабаронцы і грамадзянская супольнасць. Была створаная петыцыя, у якой гаварылася аб праблеме Мехрдада Джамшыдзіяна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках