16 красавiка 2024, aўторак, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не будзем працаваць, пакуль не заплацяць»: у Гатаве пачаўся страйк

48
«Не будзем працаваць, пакуль не заплацяць»: у Гатаве пачаўся страйк

Работнікам прадпрыемства «Праммеханіка» з сакавіка не плацяць заробку.

«З сакавіка нам не плацяць заробку, скажыце, як нам жыць?» - з такімі словамі ў рэдакцыю onliner.by патэлефанавалі працаўнікі прадпрыемства «Праммеханіка». З іх слоў, вось ужо тры месяцы ім плацяць часткамі па 20-80 рублёў. Прадпрыемства шмат каму завінавацілася ад 2 да 4 тысяч рублёў.

З самага ранку ў цэхах вытворцы прамысловага абсталявання нязвыкла ціха. Станкі не працуюць, працоўныя таксама. Яны папярэдзілі кіраўніцтва аб тым, што працаваць сёння ніхто не будзе.

- Не будзем працаваць да таго моманту, пакуль нам не заплацяць грошы, - кажуць яны. - З сакавіка нам ужо нармальна не плацяць. Кідаюць часткамі і незразумела як. То 20, то 40, то 80 рублёў. Ты ніколі не ведаеш, які заробак табе прыйдзе, і калі. А ў нас дзеці, крэдыты.

Яны паказваюць статыстыку выплат у мабільным дадатку. Сапраўды, прыход сродкаў невялікі.

- Атрымаеш гэтыя 40 рублёў і думаеш, што табе на іх рабіць: ці то ў краму пайсці, ці то «камуналку» аплаціць, ці то на тэлефон нешта кінуць. І далей варожаць, калі табе налічаць грошы, - кажа слесар Мікалай, які працуе на прадпрыемстве з лютага.

- Мы ж не лянуемся, мы добрасумленна выконваем свае абавязкі, - тлумачаць рабочыя. - Трэба было заказ для Краснасельскага цэментнага завода зрабіць, дык заставаліся звышурочна працаваць, дзень працавалі, каб усё здаць. Нам абяцалі грошы - дзе яны? Нічога. Абяцанкамі нас увесь час кормяць. Пацярпіце да пятніцы, у пятніцу - пацярпіце да панядзелка. І так пацярпіце ды пацярпіце... Колькі ўжо можна трываць?

Рабочыя кажуць, што апошнім часам з прадпрыемства звольніліся 10 чалавек і людзі прадаўжаюць звальняцца. Але, нягледзячы на гэта, заробак цалкам нікому не выплацілі.

- У нас цяпер працуе выканаўца абавязкаў дырэктара, - кажуць рабочыя. - Дырэктар наш і ягоны намеснік звольніліся на пазамінулым тыдні. Проста забралі дакументы і сышлі, больш іх ніхто на заводзе не бачыў.

Са слоў работнікаў, калі плаціць не будуць, то страйк прадоўжаць і далей. Журналісты паспрабавалі атрымаць каментар у кіраўніцтва прадпрыемства, але выканаўца абавязкаў дырэктара адсутнічаў. Журналістаў сустрэў ягоны намеснік.

- На жаль, нічога пракаментаваць з нагоды фінансаў не магу, - адзначыў ён.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках