20 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя, Нямеччына і Гішпанія запускаюць найбуйнейшы ў Еўропе абаронны праект

4
Францыя, Нямеччына і Гішпанія запускаюць найбуйнейшы ў Еўропе абаронны праект
Фота: Reuters

Кошт праекта ацэньвацца на суму да 50 мільярдаў еўраў.

У панядзелак, 17 чэрвеня, Нямеччына, Францыя і Гішпанія падпісалі запуск найбуйнейшага ў Еўропе абароннага праекта. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Deutsche Welle.

У рамках Парыжскага авіясалона ў Ле-Буржэ было падпісанае пагадненне ў вытворчасці сістэмы вядзення баёў у паветры новага пакалення. У цырымоніі падпісання бралі ўдзел міністры абароны трох краін, а таксама прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Таксама прадстаўнікі краін падпісалі пагадненне аб правядзенні аналізу выканальнасці праекта, у рамках якога плануецца правесці ацэнку тэхнічнага развязання і магчымы кошт новай сістэмы. Міністр абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен заявіла, што гэтым бакі здзейснілі «вялікі крок наперад» для ажыццяўлення новага абароннага праекта.

Сістэма вядзення паветраных баёў будучыні павінна быць запушчаная да 2040 года. У сістэму ўваходзяць не толькі асобныя баявыя самалёты, але і цэлая сістэма атрадаў беспілотнікаў суправаджэння, а таксама флагманскія і патрульныя самалёты, наземныя станцыі і спадарожнікі. Кошт праекта ацэньвацца на суму да 50 мільярдаў еўраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках