19 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе актывісты пікетавалі райвыканкам

3
У Лідзе актывісты пікетавалі райвыканкам
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «NEXTA LITE»

Жыхары Ліды заклікалі чыноўнікаў звярнуць увагу на экалогію.

У Лідзе двое мужчын выйшлі да мясцовага райвыканкаму з плакатам «Мёртвая Дзiтва», каб прыцягнуць увагу да экалагічнай катастрофы ў рацэ Дзітве. Акцыя прайшла 17 чэрвеня і доўжылася некалькі хвілін, піша tut.by.

Нагадаем, у рацэ Дзітве, якая з'яўляецца прытокам Нёмана, другі год запар гіне рыба. Людзі скардзяцца на выкіды лідскіх ачышчальных збудаванняў, у ЖКГ горада ж запэўніваюць, што яны не вінаватыя. Рака Дзітва працякае каля дачнага пасёлка ў Доржах і ля вёскі Канюшанаў. Цяпер, са слоў дачнікаў, вада ў вадаёме цёмнага шэра-бурага колеру і вельмі непрыемна пахне. Грамадскія актывісты на днях абследавалі тэрыторыю вадаёма і знайшлі трубу, з якой льецца брудная вада. Яны знялі ўсё на відэа. А ў панядзелак выйшлі з плакатам да райвыканкаму.

- Мы выйшлі да райвыканкаму для таго, каб прыцягнуць увагу да экалагічнай катастрофы ў рацэ Дзітве. І нагадаць людзям, што такая сітуацыя з ракой - гэта проста непрымальна. Мы шчыра спадзяваліся, што ўсё неяк выправіцца, аднак з той трубы як ліўся, так і льецца бруд. Каля райвыканкама мы прабылі столькі часу, каб не быць затрыманымі, бо мэта - прыцягнуць увагу да праблемы, - кажа жыхар Бярозаўкі Вітольд Ашурак.

Спецыялісты прыродааховы і Лідскага ЖКГ папярэдне кажуць пра тое, што мор рыбы адбыўся, як і раней, праз гарачае надвор'я. Былі ўзятыя пробы вады, вынікі пакуль не вядомыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках