20 красавiка 2024, Субота, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія далучылася да Францыі і Нямеччыны ў праекце новага знішчальніка

Гішпанія далучылася да Францыі і Нямеччыны ў праекце новага знішчальніка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Тры краіны створаць знішчальнік новага пакалення для абароны Еўропы.

Гішпанія далучылася да франка-нямецкага праекта ў стварэнні знішчальніка новага пакалення, каб Еўропа магла абараніць сябе, не спадзяючыся на іншых хаўруснікаў.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Reuters.

Кампаніі Dassault Aviation і Airbus пабудуюць вайсковы самалёт, які, як чакаецца, будзе ўведзены ў эксплуатацыю з 2040 года, з мэтай замены французскіх знішчальнікаў Rafale і нямецкіх Eurofighter.

Міністры абароны Францыі, Нямеччыны і Гішпаніі падпісалі пагадненне аб стварэнні трохбаковых рамак супрацоўніцтва на авіясалоне ў Парыжы. Там жа быў паказаны макет будучага самалёта, а цырымонію падпісання наведаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Французскія Safran і нямецкія MTU Aero Engines будуць сумесна распрацоўваць рухавік новага вайсковага самалёта.

Dassault і Airbus прадставілі сумесную прамысловую прапанову ўрадаў Францыі і Нямеччыны.

Французскі і нямецкі ўрад разлічваюць інвеставаць першыя 4 мільярды еўра ў баявы самалёт да 2025 года, Францыя, як лідар праекту, унясе 2,5 мільярда еўраў.

Еўрапейскі праект сутыкнецца з канкурэнцыяй з боку Вялікабрытаніі, якая летась запусцілі ўласныя планы ў стварэнні новага баявога знішчальніка, які атрымаў назву «Бура».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках