25 красавiка 2024, Чацвер, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы не гатовыя да перамоў з сепаратыстамі

14
Зяленскі: Мы не гатовыя да перамоў з сепаратыстамі
ФОТА: UNIAN

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў на прэс-канферэнцыі ў Парыжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на афіцыйным візіце ў Парыжы заявіў, што не гатовы да перамоў з сепаратыстамі, а гатовы да Менскага фармату.

«Мы не гатовыя да перамоў з сепаратыстамі. Мы гатовыя да Менскага фармату», - заявіў Зяленскі, заклікаўшы «не змешваць усе ў адно цэлае».

Украінскі карэспандэнт La Croix, які прысутнічаў на прэс-канферэнцыі, паведаміў, што Зяленскі настойваў на тым, што санкцыі супраць Расеі, звязаныя з Радай Еўропы, павінны быць захаваныя.

У панядзелак, 17 чэрвеня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Парыжы.

У сталіцы Францыі ён сустрэўся з кіраўніком дзяржавы Эмануэлем Макронам (гэта была іх другая сустрэча), старшынямі палат французскага парламента, а таксама прадстаўнікамі мясцовага бізнэсу.

Прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў Украіны і Францыі Уладзіміра Зяленскага і Эмануэля Макрона скончылася поціскам рукі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках