17 красавiка 2024, Серада, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тыдзень у вадзе загінулі 46 беларусаў

6
За тыдзень у вадзе загінулі 46 беларусаў
ФОТА: TUT.BY

Ратавальнікі дзясяткамі выцягваюць тапельцаў.

За мінулы тыдзень на вадаёмах мы страцілі не менш як 46 чалавек, гэта звесткі Таварыства ратавання на вадзе. Многія перад смерцю пілі. Усе загінулі там, дзе не арганізавана дзяжурства выратавальнікаў. Выратавана 52 чалавекі, амаль палова з іх - дзеці, паведамляе «Онлайнер».

З агульнай колькасці загінулых трое - непаўналетнія. Тыдзень пачаўся з таго, што ў Мікашэвічах недаглядзелі за хлопчыкам, якія гуляў на беразе, якога пазней знайшлі ў сажалцы. Дзіцяці праз месяц павінна было споўніцца 6 гадоў. Затым мазырскі выпускнік школы нырнуў у Прыпяць і не вынырнуў. Пасля гэтага 14-гадовы школьнік патануў у Бярэзіне ў Бабруйску.

У Таварыства ратавання на вадзе паведамляюць, што толькі за суботу і нядзелю страты па ўсёй краіне склалі 15 чалавек, больш за ўсё - у Магілёўскай і Берасцейскай абласцях (6 і 5 выпадкаў адпаведна). У дзевяці загінулых у выходныя ўстаноўленае ўтрыманне алкаголю ў крыві.

Для разумення колькаснага маштабу страт: вядучы спецыяліст рэспубліканскага Таварыства ратавання на вадзе Алег Баразна кажа, што самым страшным за сем гадоў яго працы ў арганізацыі стаў тыдзень з 2 да 8 ліпеня 2012 года - тады патануў 81 чалавек (у тым ліку 11 дзяцей). Наогул жа ў таварыстве цяпер маюцца звесткі пачынаючы з 1971 года. Больш за ўсё загінула ў 1999-м: за ўвесь год 1620 чалавек.

Ратавальнікі бесперапынна нагадваюць пра тое, што ля вады нельга ні на секунду выпускаць з-пад нагляду дзяцей. Таксама нельга ісці ў ваду пасля ўжывання алкаголю: 6 з кожных 10 патанулых дарослых пілі.

Сёння ў Бешанковіцкім раёне патануў двухгадовы хлопчык. Паводле інфармацыі УУС Віцебскай вобласці, кампанія адпачывала на возеры Белае. Падчас купання дзіця знаходзілася ў вадаёме з маці, якая таксама ледзь не патанула. Абставіны высвятляюцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках