20 красавiка 2024, Субота, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Бабіч будзе даціскаць Лукашэнку

12
Палітолаг: Бабіч будзе даціскаць Лукашэнку
МІХАІЛ БАБІЧ

Экс-амбасадара паставілі на «інтэграцыйную» пасаду.

Былы расейскі амбасадар у нашай краіне Міхаіл Бабіч атрымаў новую пасаду. Ён стаў намеснікам міністра эканамічнага развіцця Расеі. Аж дванаццатым. Што цяпер у абавязках Бабіча і ці далёка ён адышоў ад Беларусі - у гэтых пытаннях разбіраўся «Белсат».

Новая пасада - і зноў так ці інакш тычыцца Беларусі. У міністра эканамічнага развіцця Расеі з'явіўся новы намеснік. На гэтую пасаду Дзмітрый Мядзведзеў прызначыў Міхаіла Бабіча, былога амбасадара ў Беларусі, вядомага не самымі сяброўскімі стасункамі з Лукашэнкам.

Палітолаг Андрэй Суздальцаў (Масква) адзначае, што менавіта гэтае міністэрства займаецца фарматам інтэграцыі Беларусі і Расеі:

«Гэта такі штаб, дзе займаюцца выпрацоўкай пастаноў, якія тычацца інтэграцыі еўразійскай і расейска-беларускай. Міністр Максім Арэшкін узначальвае разам з калегам з Менска, спадаром Крутых, міждзяржаўную камісію расейска-беларускай інтэграцыі».

Пацвярджае інфармацыю, што Бабіч будзе займацца інтэграцыйнай тэматыкай і афіцыйны прадстаўнік Крамля. Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар прэзідэнта Расеі:

«Мы ведаем, што ў Бабіча дастаткова высокі ўзровень экспэртызы ў гэтай галіне, які ён, безумоўна, зможа выкарыстаць для паскарэння разнастайных інтэграцыйных працэсаў».

На думку палітолагаў, менавіта Бабіч будзе рэалізоўваць тое, што напрацаваў вышэйшы дзяржаўны савет так званай «саюзнай дзяржавы».

«Прызначэнне яго намеснікам міністра ў такое міністэрства сведчыць аб тым, што прыярытэтныя для Расеі пытанні, у якіх вельмі нядрэнна разбіраецца Бабіч, яны будуць разглядаць і даціскаць», - тлумачыць палітолаг Вольга Харламава.

Гэта пытанне і кампенсацыі за няякасную нафту, і працягу праграмы вайскова тэхнічнага супрацоўніцтва. Вольга Харламава, палітолаг:

«І трэцяе, што цікавіць, і што хутчэй за ўсё будуць даціскаць - атрыманне кантрольнага пакета хаця б аднаго з нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў - ці Нафтана, ці мазырскага».

Урады дзвюх краін павінны падрыхтаваць дарожную карту развіцця інтэграцыі да 21 чэрвеня, калі павінна адбыцца сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках