25 жнiўня 2019, Нядзеля, 19:55
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Калі Глеб стаў «не тым»?

3
Калі Глеб стаў «не тым»?
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Апошнія 50 матчаў беларускай легенды і 50 першых.

У пачатку чэрвеня зорка беларускага футбола №1 пакінула БАТЭ. У галовах як заўзятараў, так і, упэўнены, самога Аляксандра Глеба адразу ж павісла: «А ці не заканчэнне гэта кар'еры?» Зірнуўшы на выніковасць Аляксандра ў апошніх 50 матчах, разам падумаем, ці варта далей гуляць Аляксандру з пункту гледжання статыстыкі, піша tribuna .com.

У гэтым годзе Глеб адыграў няшмат: на яго рахунку два матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць «Арсенала», матч з «Дынама-Брэст» за Суперкубак, параза на кубкавай гульні з «Іслаччу», выязное супрацьстаянне з Паўночнай Ірландыяй за нацыянальную каманду і красавіцкі матч «вышкі» супраць ФК Менск, які стаў для Аляксандра апошнім, у якім ён выйшаў на поле за барысаўскі клуб.

У выязным матчы супраць Паўночнай Ірландыі Глеб паўдзельнічаў у адзіным голе нашай «нацыяналкі»: пры шалёнай атацы беларусаў аддаў пранікальны пас на Ігара Стасевіча, які зрушыўся правей і прабіў. Мяч пасля рыкашэту заляцеў у браму паўночных ірландцаў. Камбэк не атрымаўся, і каманда саступіла гэты матч з лікам 1:2.

2018-ы Глеб правёў значна больш актыўна, бо ў тым годзе ён не прапусціў вышэйшую лігу і правёў у ёй 15 матчаў за БАТЭ. Гуляў у кваліфікацыі да Лігі чэмпіёнаў, пабегаў у групе Лігі Еўропы, выклікаўся ў нацыянальную каманду.

Дзейсных дзеянняў таксама было няшмат. Пасля доўгай галявой засухі Глеб усё ж забіў: на 88-й хвіліне зраўняў лік у матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць ПСВ. Галкіпер, няўдала адбіўшы ўдар іншага барысаўскага гульца, адправіў мяч на мяжу штрафной, дзе быў Аляксандр. Але ўтрымаць нічыйны лік у БАТЭ не выйшла: хвілінай пазней галандцы забілі беларусам трэці мяч.

У 2017-м Аляксандр перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», пад кіраўніцтвам беларуса Вадзіма Скрыпчанкі. Кіраўніцтва разлічвала, што Глеб дапаможа клубу захаваць прапіску ў прэм'ер-лізе, але праз траўму ён згуляў за «Крылы» толькі ў сямі матчах, у якіх толькі аднойчы правёў усе 90 хвілін. Выніковымі дзеяннямі не вызначыўся.

Астатнія матчы з апошніх пяцідзесяці Глеб адыграў у 2016-м за «Генчлербірлігі». У Турцыі ён праводзіў на поле даволі шмат часу, але дзейсных дзеянняў так і не здзейсніў.

Для параўнання, у сваіх першых 50 матчах за дарослыя каманды Глеб забіў 5 мячоў і аддаў 10 галявых перадач: 4+7 у 28 матчах за БАТЭ ў прамежак з 1998-га да 2000-ы гады, астатнія выніковыя дзеянні - у складзе «Штутгарта», у які беларус перайшоў на мяжы тысячагоддзяў.