25 красавiка 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Кажан-Гарадка: Клубнічныя перакупшчыкі зусім страцілі сумленне

44
Жыхар Кажан-Гарадка: Клубнічныя перакупшчыкі зусім страцілі сумленне

Фермер зняпраўдзіў словы Лукашэнкі пра «справядлівы» кошт.

Фотаздымкі клубніц, выкінутых у полі жыхарамі Лунінецкага раёна, абляцелі ўсе СМІ. Людзі паскардзіліся на складанасці са збытам ягад, піша «Салідарнасць».

Са слоў кіраўніка Белкаапсаюза Валерыя Іванова, Лукашэнка «пачуў».

- Кіраўнік дзяржавы паставіў перад намі дакладную задачу - закупіць у насельніцтва ўсе лішкі клубніц, і мы гэта выканаем, - падае БелТА словы Валерыя Іванова.

Ён запэўніў, што сёння ў насельніцтва няма праблем, каб здаць клубніцы.

Як заявіў Валеры Іваноў, для гэтай мэты Белкаапсаюз стварыў рэспубліканскі штаб. Уяўляеце? У якой яшчэ краіне для закупкі клубніц ствараюць штаб нацыянальнага маштабу!

Кіраўнік Белкаапсаюза назваў кошт таварнай ягады (на 17 чэрвеня): ад Br1-1,2 за кілаграм. Клубніцы, якія ідуць на прамысловую перапрацоўку, каштуюць Br0,5 за 1 кг. Ягаду ў бочках для вытворчасці пладова-ягаднага віна прымаюць па Br0,3.

ФОТА ЗРОБЛЕНАЕ КАЛЯ КЛУБНІЧНАГА РЫНКУ Ў ДВОРЦЫ 11 ЧЭРВЕНЯ
Фота: media-polesye.by

Жыхар аграградку Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна Іван у экспрэс-каментары «Салідарнасці» патлумачыў, чаму ягады выкідалі ў поле.

- «Перакупы» (так суразмоўца называе перакупшчыкаў - заўв. «С») зусім страцілі сумленне. На адным кілаграме клубніц яны накручвалі па 2-3 рублі. У людзей куплялі па 50 капеек. Перакупшчыкі зараблялі больш, чым плацілі чалавеку, які ягады вырасціў. Каб іх правучыць, людзі выкідалі клубніцы ім пад ногі. І гэта было не раз.

Як змяніліся закупачныя цэны на клубніцы пасля «ўмяшання» Лукашэнкі?

- Калі б райпо прымала па рубель дваццаць за кіло, я б не вазіў у Салігорск ягаду. Няма такога кошту! - кажа Іван. - Яны бочкі прывозяць. Бачкавым коштам бяруць усю ягаду - нібыта на перапрацоўку. Дзе тая перапрацоўка? У нас няма лядоўняў. Інфраструктуры ў Беларусі няма. Калі хто ў Лунінецкім раёне пабудуе халадзільныя камеры, таму помнік пры жыцці паставяць.

На мінулым тыдні Іван здаваў ягады райпо па 50 капеек за кілаграм.

- Гэта былі буйныя ягады - таварныя, як у іх лічыцца.

Паводле слоў Івана, ні сёння, ні ўчора ён не бачыў у аграгарадку машын райпо.

Мама Івана ў сезон працуе ў фермера. За збор, праполку і паліў клубніц ён плаціць па 25 рублёў на дзень. Праца - з 6 да 11 раніцы.

- Фермеру выгадна наймаць людзей, бо ён займаецца рэалізацыяй, вязе клубніцы ў Маскву. Калі б здаваў ягады па белкаапсаюзаўскіх коштах, ён бы проста збанкрутаваў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках