28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша Ніва»: ААЦ будзе праслухоўваць чыноўнікаў і аўтаматычна расшыфроўваць расейскамоўныя размовы

25
«Наша Ніва»: ААЦ будзе праслухоўваць чыноўнікаў і аўтаматычна расшыфроўваць расейскамоўныя размовы

Характэрна, што закупленая сістэма не ў стане аналізаваць беларускую мову.

Аператыўна-аналітычны цэнтр гатовы выдаткаваць 700 тысяч беларускіх рублёў на стварэнне «Комплексу распазнання маўленчай інфармацыі», піша «Наша Ніва».

На гэтую цікавую закупку звярнуў увагу навуковец і блогер Ягор Лебядок у сваім тэлеграм-канале.

З тэхнічнага задання, комплекс прызначаны для ператварэння акустычнай інфармацыі, якая змяшчае перамовы ад розных дыктараў на расейскай мове і паступае ў выглядзе гукавых файлаў, у тэкставы выгляд з мэтай далейшай класіфікацыі, адбору і аналізу атрыманай інфармацыі, выдачы аператару-аналітыку стэнаграмы аўдыёзапісу.

Сістэма павінна апрацоўваць не менш за 50 тысяч запісаў за дзень, паводле часу гэта не менш 720 гадзін.

Ягор Лебядок робіць выснову, што тэхнічнае заданне выдае сістэму для праслухоўвання і аўтаматычнага пераводу праслуханага ў тэкст.

«Апошні пункт [аб колькасці запісаў і часе - Рэд.], магчыма, трохі раскрывае і пералік асоб для праслухоўвання і аналізу размоў. Афіцыйна хаваецца, але ў рэальнасці вядома, што асноўная функцыя ААЦ - гэта кантроль вертыкалі ўлады, а 50 тысяч размоў за дзень цалкам дастаткова для асноўнай часткі вертыкалі ўлады або іншых важных для дзяржавы асоб. Хоць, вядома, комплекс можа быць выкарыстаны і ў дачыненні да іншых грамадзян, ці на карысць іншых устаноў», - піша Лебядок.

Таксама характэрна, што гэтая сістэма не ў стане аналізаваць беларускую мову.

Распрацоўкай сістэмы займаецца Навукова-даследчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі.

Чаму так, і для якіх мэт ствараецца комплекс, пакуль невядома. «Наша Ніва» накіравала ў ААЦ запыт з адпаведнымі пытаннямі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках