19 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Схапіліся за ёгурт

2
Схапіліся за ёгурт

Ёсць імавернасць, што працэс будзе прэцэдэнтным.

11 чэрвеня Арбітражны суд Масквы зарэгістраваў пазоў АТ «Данон Расея» да беларускага ААТ «Савушкін прадукт». Відавочна, следам за гандлёвымі войнамі да нас вяртаюцца вайны брэндавыя, звязаныя з правамі гандлёвых марак (ГМ), якія выкарыстоўваюцца харчпрамам РБ і РФ, піша «Белгазета».

Паводле версіі пазоўніка, беларускі вытворца перапрацаваў фірмовы стыль ГМ «Актывія», калі мяняў у 2018 годзе дызайн упакоўкі уласных ёгуртаў ГМ «Аптымаль». Каб абараніць свой пункт гледжання, АТ «Данон Расея», хутчэй за ўсё, давядзецца даводзіць, што паміж ёгуртамі двух ГМ існуе, калі выказвацца юрыдычнай мовай, «падабенства да ступені змяшэння», якое дазваляе прадаваць і прасоўваць адзін тавар фактычна пад выглядам іншага. Франка-расейскі Danone патрабуе ад беларускага «Савушкіна» не такую ўжо вялікую для такой карпарацыі суму - BYN2,8 млн (RUR88,2 млн).

На жаль, ёсць імавернасць, што працэс будзе прэцэдэнтным. У канцы 1990-х і пачатку 2000-х такія цяжбы паміж расейскімі і беларускімі кампаніямі не былі рэдкасцю, прычым айчынныя прадпрыемствы, як правіла, выступалі адказчыкамі. Разборы тычыліся якіх-небудзь прадуктаў харчавання, альбо хадавых спажывецкіх тавараў накшталт зубной пасты і касметыкі.

Наўрад ці зыход працэсу прадвызначаны: Danone, вядома, глабальны брэнд, але і «Савушкін прадукт» - буйная кампанія, якая мае кваліфікаваных карпаратыўных юрыстаў. У кожным выпадку пазоў сведчыць пра абвастрэнне канкурэнтнай барацьбы на расейскім рынку малочных прадуктаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках